Навукоўцы знайшлі «Зоркі смерці»: чорныя дзіркі выпускаюць згубныя прамяні і мяняюць іх кірунак
Навукоўцы назіралі за 16 чорнымі дзіркамі ў цэнтрах галактык і высветлілі, што тыя могуць выпускаць прамяні каласальнай магутнасці і змяняць іх вугал.

Гаворка ідзе пра джэты — субсветавыя выкіды часціц і выбліскі сфакусаванага гама- і рэнтгенаўскага выпраменьвання. Гэтыя прамяні могуць быць смяротна небяспечныя на адлегласці да некалькіх тысяч светлавых гадоў. Даныя пра джэты былі атрыманы з дапамогай касмічнай рэнтгенаўскай абсерваторыі NASA «Чандра» і радыёінтэрферометра Very Long Baseline Array (VLBA).
Дзякуючы слядам праломаў у газапылавых аблоках каля чорных дзірак даследчыкі вызначылі траекторыі папярэдніх джэтаў, а таксама знайшлі актыўныя джэты. Каля траціны прамянёў цяпер накіраваныя ў зусім іншых напрамках, чым раней. «Гэтыя чорныя дзіркі „Зоркі смерці“ паварочваюцца і паказваюць на новыя мэты, падобна да выдуманай касмічнай станцыі з „Зорных войнаў“», — расказаў астрафізік Франчэска Убертозі.
Каля траціны джэтаў значна змянілі напрамак (больш чым на 45°) за перыяд у 10 мільёнаў гадоў або менш. Часам напрамак джэта змяняўся кардынальна — амаль на 90° усяго за 1 мільён гадоў. Для космасу гэта даволі хуткая змена напрамку. Астрафізік Герыт Шэленбергер параўнаў яго са зменай напрамку руху новага лінкора на працягу некалькіх хвілін.
Для біялагічнага жыцця такія прамяні смяротна небяспечныя. Аднак падобныя аб’екты знаходзяцца вельмі далёка ад Сонечнай сістэмы. Тым не менш джэты могуць выпускаць не толькі чорныя дзіркі: гэта адбываецца пры выблісках звышновых або ад нейтронных зорак.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.