Навукоўцы стварылі гадзіннік з цвіллю, які трэба карміць
Навукоўцы з Чыкагскага ўніверсітэта стварылі разумны гадзіннік, які працуе не ад літый-іённага акумулятара, а ад слізневай цвілі.

У корпусе гадзінніка знаходзіцца аднаклетачны мікраарганізм — слізневая цвіль (Physarum polycephalum), або слізявік, ён мае электраправодныя ўласцівасці. Для працы гадзінніка карыстальнік павінны рэгулярна карміць арганізм сумессю вады і аўса, каб стымуляваць рост слізевіка.
Калі слізявік вырасце да патрэбнага памеру, ён упрэцца ў корпус з абодвух бакоў і ўтворыць электрычны ланцуг, засілкоўваючы гадзіннік. У даследаванні пяцёра ўдзельнікаў насілі прыладу на працягу двух тыдняў. У першы тыдзень валанцёры даглядалі і кармілі слізевіка, у другі — перасталі гэта рабіць на просьбу навукоўцаў.
Выявілася, што ў карыстальнікаў з’явілася любасць да гадзінніка і слізевіка, некаторыя нават успрымалі яго як хатняга гадаванца. Гадзіннікі атрымлівалі імёны. Цяпер даследчыкі думаюць, ці дапаможа з’яўленне такіх тэхналогій скараціць аб’ём электронных адходаў, які расце.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.