Навукоўцы выгадавалі малюсенькі чалавечы мозг, які вырашае ўраўненні і распазнае галасы
Амерыканскія навукоўцы выгадавалі ўчастак чалавечага мозга, які хутка навучыўся вырашаць ураўненні і адрозніваць людзей па голасе.
Амерыканскія навукоўцы выгадавалі ўчастак чалавечага мозга, які хутка навучыўся вырашаць ураўненні і адрозніваць людзей па голасе.
Амерыканскія навукоўцы выгадавалі ўчастак чалавечага мозга, які хутка навучыўся вырашаць ураўненні і адрозніваць людзей па голасе.
Эксперымент правяла група навукоўцаў на чале з прафесарам Го Фэнем з Універсітэта штата Індыяна. З дапамогай ствалавых клетак навукоўцы выгадавалі арганоід мозга — калонію клетак, якая паўтарае структуру нейронаў і іх сувязяў у мозгу. Клеткі выгадавалі на высакашчыльным масіве электродаў.
Электроды ўносілі даныя ў клеткі «мозга» і счытвалі вынік яго наступнай актыўнасці. Такім чынам даследчыкі паўтарылі архітэктуру спайкавай (імпульснай) нейрасеткі. Сваю нейрасетку навукоўцы назвалі Brainoware. Умоўна жывая мадэль паказала здольнасць да хуткага навучання і разлікаў.
Сістэма прайшла двухдзённае навучанне на наборы з 240 аўдыязапісаў маўлення васьмі японскіх мужчын, якія прамаўляюць галосныя гукі. Затым нейрасетка змагла распазнаць канкрэтны голас з дакладнасцю да 78%. Таксама сістэма змагла вырашаць ураўненні па адлюстраваннях Эна прыкладна з такой жа дакладнасцю.
Арганоід быў не такі дакладны, як штучныя нейрасеткі з доўгім ланцугом элементаў кароткатэрміновай памяці. Аднак кожная з гэтых сетак прайшла 50 этапаў навучання. Brainoware дасягнула амаль такіх жа вынікаў менш ніж за 10% часу навучання, які быў выдаткаваны на навучанне штучных ланцугоў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Попахивает антигуманными экспериментами