Навукоўцы высветлілі, што змяненне алгарытмаў сацсетак не ўплывае на палітычныя погляды. Ці так гэта?
Маштабнае даследаванне амерыканскіх навукоўцаў паказала, што храналагічная стужка сацсетак не ўплывае на палітычныя погляды карыстальнікаў. Але з высновамі даследчыкаў згодныя не ўсе.
Маштабнае даследаванне амерыканскіх навукоўцаў паказала, што храналагічная стужка сацсетак не ўплывае на палітычныя погляды карыстальнікаў. Але з высновамі даследчыкаў згодныя не ўсе.
Навошта Meta спатрэбіліся навукоўцы?
Алгарытмы Meta часта абвінавачваюць у распаўсюдзе дэзынфармацыі і ўзмацненні палітычнай палярызацыі. У 2020 годзе кампанія вырашыла запусціць некалькі даследчых праектаў, якія мусілі выявіць уплыў алгарытмаў на карыстальніцкі досвед. Для гэтага Meta прыцягнула навукоўцаў з Тэхаскага і Нью-Ёркскага ўніверсітэтаў і дала ім доступ да агрэгаваных звестак пра 208 мільёнаў амерыканскіх карыстальнікаў Facebook і Instagram. Свае вынікі даследчыкі апублікавалі ў часопісах Nature і Science (1, 2, 3).
Навукоўцы спрабавалі высветліць, як алгарытмы сацсетак уплываюць на паводзіны выбаршчыкаў і іх стаўленне да кандыдатаў. Паколькі алгарытмы Facebook і іншых кампаній, як правіла, ранжыруюць кантэнт, падобны да таго, з чым чалавек узаемадзейнічаў у мінулым, разумна выказаць здагадку, што яны могуць уплываць на карыстальнікаў і паглыбляць іх існыя палітычныя перакананні. Таксама алгарытмы здольныя вылучаць тую інфармацыю, якая можа заахвоціць людзей больш удзельнічаць у палітычных падзеях.
Што яны вывучалі?
У рамках чатырох праектаў даследчыкі вывучылі публікацыі карыстальнікаў, правялі глыбінныя інтэрв’ю і эксперыменты. У адным выпадку яны назіралі за 7200 карыстальнікамі ў Facebook і 8800 карыстальнікамі ў Instagram, якія бачылі толькі храналагічную стужку праграм ад верасня да снежня 2020 года. У іншым эксперыменце 9 тысячам карыстальнікаў адключылі функцыю паўторнай публікацыі ў Facebook, якая дазваляе карыстальнікам хутка дзяліцца віруснымі паведамленнямі.
2,8 мільярда актыўных карыстальнікаў было ў Facebook у снежні 2020 года. У 2023 годзе аўдыторыя сацсеткі перавысіла 3 мільярды карыстальнікаў.
Instagram адмовіўся ад храналагічнай стужкі ў 2016 годзе. Змену патлумачылі тым, што храналагічныя стужкі ператвараюцца ў «бясплодную пустыню», калі карыстальнікі не публікуюць пастоў доўгі час, або наадварот стужка становіцца беспамернай, калі карыстальнік падпісаны на мноства акаўнтаў. Пераход на алгарытмічную стужку Instagram апраўдваў статыстыкай: карыстальнікі прапускаюць каля 70% новага кантэнту, а той, што яны бачаць, часта не цікавы. Зрэшты, сацсетка, як і Facebook, вярнулася да храналагічнай стужкі летась.
Якія былі вынікі?
Алгарытмы ўплываюць на карыстальніцкі досвед. «Мы выявілі, што алгарытмы надзвычай моцна ўплываюць на ўзаемадзеянне людзей з платформамі, а ў асвятленні палітычных навін існуе значная ідэалагічная сегрэгацыя», — паведаміла Талія Джаміні Страўд, дырэктарка Цэнтра ўзаемадзеяння са СМІ Тэхаскага ўніверсітэта, адная з кіраўніц даследавання.
Карыстальнікі ўсё роўна застаюцца пры сваім меркаванні. Змена алгарытмаў істотна не ўплывае на погляды і паводзіны карыстальнікаў, а таксама не ўзмацняе палітычнай палярызацыі. У выпадку з «паўторнымі публікацыямі» карыстальнікі ўбачылі значна менш навін з ненадзейных крыніц і менш палітычных навін у цэлым. Скарачэнне кантэнту ад акаўнтаў з той жа ідэалагічнай арыентацыяй не аказала значнага ўплыву на палярызацыю, успрымальнасць да дэзынфармацыі або экстрэмісцкіх поглядаў.
Кансерватары і лібералы па-свойму спажываюць кантэнт. Кансерватары з большай верагоднасцю будуць спажываць кантэнт, які быў пазначаны фактчэкерамі як дэзынфармацыя. Таксама ў іх большая разнастайнасць крыніц. Аналіз паказаў, што сярод рэсурсаў, якія выкарыстоўваюць у палітычных пастах Facebook, значна больш увагі надаецца кансерватарам, ніж лібералам.
Карыстальнікі не любяць храналагічных стужак. Яны шукаюць кантэнт, які адпавядае іх поглядам, пры гэтым алгарытмы дапамагаюць гэта рабіць. Поўная ліквідацыя алгарытмаў рэзка скараціла час, які юзеры бавілі ў сацсетках. Карыстальнікі Instagram у сярэднім трацілі на восем гадзін менш на праграму і павялічылі час на TikTok (на 36%), на Youtube (на 20%). Карыстальнікі Facebook на ПК сталі часцей пераходзіць на Reddit.com (52%) і Youtube.com (21%). Таксама падыспытныя бачылі менш кантэнту ад сяброў і радзей лайкалі і каментавалі паведамленні ў стужцы.
«Гэтыя вынікі кідаюць выклік папулярным уяўленням, якія вінавацяць рэха-камеры сацыяльных сетак у праблемах сучаснай амерыканскай дэмакратыі», — пішуць аўтары аднаго з артыкулаў. Даследчыкі паказваюць на папулярнае ўяўленне аб інфармацыйных бурбалках, якія з’яўляюцца ў сацсетках, калі карыстальнікі бачаць толькі кантэнт, які адпавядае іхняму светапогляду.
Чаму высновы крытыкуюць астатнія?
Навукоўцы сцвярджаюць, што Meta не кантралявала іх высноў. Таксама даследчыкі наўмысна адмовіліся ад узнагароды кампаніі, каб выканаць этычныя стандарты. Аднак яны прызнаюць некаторыя абмежаванні сваёй працы: даследаванне ахапіла толькі некалькі месяцаў падчас выбараў, таму немагчыма ацаніць доўгатэрміновы ўплыў, які аказалі алгарытмы.
Вакол публікацый паўстала дыскусія аб карэктнасці высноў навукоўцаў. З аднаго боку, даследаванні паказваюць іншую ролю сацсетак у дэмакратычных працэсах — і прадстаўнікі Meta паспяшаліся заявіць, што гэты ўплыў перабольшаны. З іншага, крытыкі лічаць, што вынікі не даюць сацсеткам права самаўхіліцца ад барацьбы з дэзынфармацыяй.
97% крыніц палітычных навін у Facebook, якія распаўсюджвалі дэзынфармацыю, карысталіся большай папулярнасцю ў кансерватараў, ніж у лібералаў.
«Даследаванні, якія падтрымлівае Meta і якія здаюцца фрагментарнымі на невялікіх выбарачных перыядах, не мусяць служыць апраўданнем для распаўсюджвання хлусні. Платформы сацыяльных сетак мусяць быць актыўнейшымі перад выбарамі, а не прыдумляць новыя схемы, каб пазбегнуць адказнасці», — пракаментаваў публікацыі Нора Бенавідэс, дарадца групы абароны правоў чалавека ў лічбавым свеце Free Press.
Былая супрацоўніца Facebook Фрэнсіс Хаўген, якая стала ініцыятарам скандальных выкрыванняў платформы, крытычна паставілася да высноў даследчыкаў. Аналіз публікацый адбыўся пасля таго, як Meta прыняла стражэйшыя меры па абароне выбараў для ліквідацыі дэзынфармацыі. Хаўген заўважыла, што многія карыстальнікі да пачатку даследавання ўжо знаходзіліся ў групах з сумніўным кантэнтам.
Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот
Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале
Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Anonymous
29 ліпеня 2023, 08:37
0
Консерваторы с большей вероятностью будут потреблять контент, который был помечен фактчекерами как дезинформация.
Да потому что "фактчекинг" очень быстро стал фИговым листком для прикрытия откровенной политической цензуры.
В итоге точно так же быстро выработался подход: раз "фактчекают" значит высока вероятность что там было что то, что политиканам надо было замять и скрыть. Следовательно надо обратить внимание и разобраться самостоятельно.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Да потому что "фактчекинг" очень быстро стал фИговым листком для прикрытия откровенной политической цензуры.
В итоге точно так же быстро выработался подход: раз "фактчекают" значит высока вероятность что там было что то, что политиканам надо было замять и скрыть. Следовательно надо обратить внимание и разобраться самостоятельно.