Заснавальніца Wildberries пабывала на сустрэчы з Лукашэнкам — кампанія пабудуе ў Беларусі лагістычны цэнтр за $120 млн

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з прадстаўнікамі прыватных прадпрыемстваў, каб пагутарыць пра стымуляванне развіцця прадпрымальніцкага сектара эканомікі.

22 каментарыя

На сустрэчу запрасілі амаль два дзясяткі прадстаўнікоў бізнэсу. Сярод іх апынулася заснавальніца маркетплэйса Wildberries Таццяна Кім. 

Лукашэнка расказаў, што яму нядаўна паступіў ліст з урада аб перспектывах Wildberries у Беларусі. Кампанія гатовая актыўна пашырацца на беларускім рынку і прадаваць. 

— Пытанне: што прадаваць? Мы імкнемся да імпартазамяшчэння. Наш рынак невялікі, але мы хацелі б заняць гэты рынак сваёй вытворчасцю. Калі так — калі ласка. Але яшчэ трэба ўлічыць адную рэч. Я не хачу, каб зніклі крамы крокавай даступнасці, маленькія крамачкі і гэтак далей. Не хачу, каб была манаполія буйных сетак, каб у кагосьці былі такія ўмовы, а ў кагосьці — гэтакія.

Але калі хтосьці мадэрнізаваўся і прасунуўся ў будучыню, а Wildberries працуе менавіта так (я ўжо баюся, што ўвесь гандаль неўзабаве пяройдзе ў інтэрнэт), такія прадпрыемствы мы будзем падтрымліваць. Але любое прадпрыемства мае працаваць на Беларусь, на дзяржаву. Тады ў мяне ніякіх не будзе да вас прэтэнзій, — заявіў Лукашэнка.

Таццяна Кім расказала, што Wildberries інвестуе ў будаўніцтва лагістычнага комплексу пад Мінскам на суму каля 11 млрд расійскіх рублёў (больш за $120 млн па бягучым курсе).

 — У нас 140 тыс. кв. метраў. Калі мы аперуем расійскімі грашыма, то ў нас на кожныя 100 тысяч квадратаў каля 8 млрд расійскіх рублёў, — цытуе заснавальніцу Wildberries дзяржагенцтва Белта.

Wildberries купіў у беларуска-кітайскім індустрыяльным парку «Вялікі камень» 27 га зямлі. Летась на гэтай тэрыторыі пачалося будаўніцтва лагістычнага комплексу. Чакаецца, што тут будзе створана каля 5-6 тыс. працоўных месцаў.

Расійскі OZON, які стаў рэзідэнтам ПВТ, пашырае офіс у Мінску
Па тэме
Расійскі OZON, які стаў рэзідэнтам ПВТ, пашырае офіс у Мінску

Читать на dev.by