Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Як айцішнікаў заганяюць назад у офіс. «Спачатку былі абурэнне і сум»

Мінулага тыдня кіраўнік Amazon разаслаў ліст з новымі правіламі: ад 1 мая практычна ўсім супрацоўнікам карпарацыі трэба з’яўляцца ў офісе мінімум тры разы на тыдзень. Працаўнікі Amazon не радыя.

Спыталіся ў нашых чытачоў, ці выганяюць іх у офіс, — і сабралі некалькі кейсаў.

37 каментарыяў
Як айцішнікаў заганяюць назад у офіс. «Спачатку былі абурэнне і сум»

Мінулага тыдня кіраўнік Amazon разаслаў ліст з новымі правіламі: ад 1 мая практычна ўсім супрацоўнікам карпарацыі трэба з’яўляцца ў офісе мінімум тры разы на тыдзень. Працаўнікі Amazon не радыя.

Спыталіся ў нашых чытачоў, ці выганяюць іх у офіс, — і сабралі некалькі кейсаў.

«Наўзамен абяцалі павялічыць колькасць івэнтаў і офісныя «плюшкі»

— Працую ў мінскім Evolution. Пачынаючы ад канца мінулага года ў падраздзяленнях сталі хадзіць чуткі, што кіраўніцтва хоча ўвесці рэжым наведвання 3 дні — у офісе, 2 — на жаданне. У камандах многім гэта не падабалася, але дзе-нідзе вырашылі паспрабаваць хадзіць паводле такога графіка.

8-га лютага раптам нам абвясцілі пра сазвоны ва ўсіх падраздзяленнях. А 9-га на гэтых самых сазвонах паказалі спехам падрыхтаваную прэзентацыю, у якой гаварылася, што цяпер офісы наведваюць каля 20% супрацоўнікаў і трэба было б увесці схему 3-2, каб:

  • умацаваць камандны дух;
  • палепшыць зносіны паміж камандамі і наогул;
  • пачаць шэрыць веды сярод калег;
  • а таксама палепшыць нашую прадукцыйнасць.

Наўзамен са свайго боку менеджмент абяцаў павялічыць колькасць івэнтаў у офісе, ну і офісныя «плюшкі». 

Супрацоўнікі, якія працуюць з гарадоў, дзе няма офісаў, і з якімі першапачаткова заключаўся кантракт на аддаленую працу, працягнуць працаваць, як і раней. А астатнія — ад 10 лютага па новай сістэме. 

Вядома, паўстала шмат пытанняў, і многіх калег не задаволілі атрыманыя адказы. Але ў выніку новую схему прынялі і пачалі часцей хадзіць у офісы. Хоць у некаторых засталася магчымасць індывідуальна дамовіцца пра графік. 

Меры кантролю пакуль няясныя, і штрафныя меры адсутнічаюць. Здаецца, гэта будуць абмяркоўваць у асабістым парадку, калі што. 

Звычайна я хаджу ў офіс, але ўсё залежыць ад настрою: магу і 4 або 5 дзён на тыдзень быць на месцы, а магу і ні дня за тыдзень не зайсці. Я — за свабоду выбару; жорсткую фіксацыю і абавязалаўку ўспрымаю негатыўна, асабліва калі ніхто нармальна не тлумачыць, чым выкліканае такое рашэнне і якім чынам яно павіннае штосьці палепшыць.

Часам мне здаецца, што менеджары высокага ўзроўню проста хочуць закрыць праблемы ў арганізацыі і планаванні працы. Яны мяркуюць, што супрацоўнікі неэфектыўна працуюць па-за офісам, хоць для мяне відавочна: хто халтурыў дома аддалена — той знойдзе спосаб халтурыць і ў офісе.

«Кажуць, што гэта карысна для камунікацыі і цыркуляцыі ведаў»

— У польскім офісе Evolution таксама патрабуюць 3 разы на тыдзень быць у офісе, кажуць, што гэта карысна для камунікацыі і цыркуляцыі ведаў. Але многім гэта не падабаецца — у першую чаргу палякам на B2B. Што да мяне, дык мне як раз усё ок — я люблю ў офіс хадзіць.

Пакуль пра праверку наведвальнасці або нейкі кантроль гаворкі не вядзецца.

«Вырашаць праблемы прасцей: схадзіў за сценку — і дамовіўся»

Мая кампанія (ізраільскі прадуктавік-юнікорн) нікога не прымушае працаваць з офіса, але ставіць умову: калі хочаш у нас працаваць — трэба наведваць офіс. 

Трэба адзначыць, што я сам прыйшоў у кампанію ўжо з такой умовай. Дый з такой палітыкай згодны — бо адчуў на ўласным прыкладзе: ёсць у гэтым рацыя.

У пандэмію я працаваў у камандзе, дзе сем чалавек былі на аддаленай працы, а двое, уключна са мной, — у офісе. Дык вось вырашыць праблему паміж намі двума было прасцей, ніж з аддаленымі, якія часта працавалі паводле свайго ўласнага графіка, напрыклад, увечары і ўначы, калі мы ўжо адпачывалі.

Цяпер усе супрацоўнікі кампаніі наведваюць офіс — і вырашаць праблемы нашмат прасцей: умоўна, схадзіў за сценку і дамовіўся.

Плюс in-person камунікацыя заўсёды звязаная з мімікай і жэстамі, і калі імі валодаць, то дамаўляцца нашмат прасцей і хутчэй.

«Проста спаслаліся на Apple і Google, дзе выкарыстоўваецца гібрыдны метад»

— Viber абавязаў супрацоўнікаў наведваць офіс у Мінску мінімум 2 разы на тыдзень. Такі графік працы ўвялі яшчэ ў верасні 2022 — каб павысіць нашую прадуктыўнасць.

Шмат людзей незадаволеныя такім рашэннем: гэта асабліва дзіўна, калі твая каманда размеркаваная паміж трыма краінамі — Беларуссю, Грузіяй і Ізраілем — бо камунікацыя ўсё роўна праходзіць анлайн. І такіх каманд вельмі шмат. 

Вядома, ніхто не прыводзіў лічбаў, што гэта дасць нашай кампаніі, — менеджары проста спаслаліся на карпарацыі накшталт Apple і Google, дзе таксама выкарыстоўваецца гібрыдны метад працы. 

Асабіста я стаўлюся да рашэння кіраўніцтва негатыўна: я лічу, што аддаленая праца за 2-3 гады давяла сваю эфектыўнасць як фармат, не бачу неабходнасці працаваць з офіса, калі гэта не апраўдана.

«Начальства кажа, што жывыя зносіны садзейнічаюць творчай працы»

— У нас (кампанія на 350 чалавек, рэлакаваліся з Мінска ў Вільню) добраахвотна-прымусова ўводзяць office first.

Першыя званочкі пачуліся паўгода таму — начальства стала казаць, што жывыя зносіны садзейнічаюць творчай працы, і нам бы трэба больш гутарыць адно з адным. 

Цяпер нам кажуць, што пару дзён на тыдзень нам абавязкова трэба бываць у офісе.

Пра праверкі і штрафы гаворкі не вядзецца, але я асабіста стаўлюся да такой ініцыятывы з негатывам — часам мне зручней працаваць з дому, плюс аддалена я працую прадукцыйней. 

«Адразу былі абурэнне і сум, цяпер ужо стадыя «прыняцця»

— У нас усё як у Amazon — 2-3 месяцы таму кампанія (міжнародная, прадуктовая, агульны штат 15 000+ чалавек) увяла абавязковае наведванне офіса: маўляў, у свеце крызіс, трэба павышаць прадукцыйнасць, якая да кавіду і аддаленай працы была лепшай. Ну і наогул «ва ўсім свеце буйныя кампаніі пачынаюць вяртацца ў офіс». 

Пра праверкі і штрафы нічога не казалі. Новыя правілы ўводзілі плаўна: спачатку было проста «трэба хадзіць», потым «ну цяпер дакладна трэба», а цяпер «усім абавязкова без выключэнняў і патуранняў». Але што будзе, калі не хадзіць, — ніхто не ведае.

Вядома, ёсць незадаволеныя такой палітыкай.

У польскім офісе адразу ж пасля навін прайшла хваля звальненняў <з ініцыятывы супрацоўнікаў>, у Мінску ўсё не так сумна — для большасці 3 дні яшчэ прымальна, але чуваць размовы: «Вось калі 5 дзён скажуць хадзіць, то дакладна буду новую працу шукаць». 

Асабіста я да рашэння кіраўніцтва стаўлюся нармальна. Адразу былі абурэнне і сум, як і ва ўсіх, але цяпер ужо стадыя «прыняцця». Хаця хадзіць у офіс 2 дні на тыдзень усё ж было б лепш.

«Некаторыя ліды ледзь не з біноклямі сядзяць»

З’яўляюся працаўніком прадуктовай ІТ-кампаніі. Ад сярэдзіны лютага патрабуюць 3 дні на тыдзень хадзіць у офіс. Незразумела, ці сочыць за гэтым хтосьці з высокага начальства, ці не, але некаторыя ліды ледзь не з біноклямі сядзяць, выглядаючы, хто прыйшоў, а хто — не.

Кажуць, можна з менеджарам узгадніць меншую колькасць дзён, але пра паспяховыя кейсы я не чуў. Прычыну а-ля «з выхадам у офіс прыйдзецца мяняць лад жыцця» не лічаць паважнай.

Супрацоўнікі, натуральна, незадаволеныя, нібыта была нават пара выпадкаў, калі сыходзілі з кампаніі праз тое, што не згодныя падпарадкоўвацца гэтаму правілу. Але гэта было не ў Беларусі.

Офіс закрылі усе на фрылансе. Як працуе мінская каманда Playgendary
Офіс закрылі, усе на фрылансе. Як працуе мінская каманда Playgendary
Па тэме
Офіс закрылі, усе на фрылансе. Як працуе мінская каманда Playgendary
«Давайце не будзем хапацца за сахары»: менеджар Amazon спрабуе супакоіць супрацоўнікаў якія супраць вяртання ў офіс
«Давайце не будзем хапацца за сахары»: менеджар Amazon спрабуе супакоіць супрацоўнікаў, якія супраць вяртання ў офіс
Па тэме
«Давайце не будзем хапацца за сахары»: менеджар Amazon спрабуе супакоіць супрацоўнікаў, якія супраць вяртання ў офіс

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-2

Это чтобы не поспивались - там наверно половина с пивом в руке рабочий день начинают

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
-1

и чтобы штаны начали по утрам надевать. А то лежат в кроватях в труселях

Anonymous
Anonymous Ванильный в Шоколаде
2

и чтобы вообще тут не это всё, а то ишь!
ps: переходите в контракторы, у нас нет печенек.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 сакавіка 2023, 12:15

2

А что с этим не так?

9

Клоунада

-4

Просто компаниям надоело, что сотрудники по факту работают по 4 часа, а остальное время на второй фул тайм работе, вот и все. Когда был дикий спрос на программистов, на это приходилось закрывать глаза, сейчас все возвращается обратно.

6

ага, слышу "сеньеры, нужны сеньеры, дайте сеньеров", а "сеньерам" удаленка самое то что нужно, особенно если команда распределенная. Еще продуктовую компанию команду понять можно, когда гипер конкуренция и нужно выдавать пачку фич в неделю, в компании мега секьюрити что бы утечка конкурентам не произошла и т.п. но в продукте зарплаты обычно повыше чем в аутсорсе, премии как годовая зарплата и т.п. - и мотивация и необходимость присутствовать в офисе есть. А так - ходить в офис только ради того что бы офис не пустовал, зачем ?

ПС: пусть попробуют людей деньгами мотивировать.
ПС2: когда ходишь в офис - это нужно тратить энергию и на отопление офиса и на отопление дома - не эффективненько.

-1

я думаю владельцы компаний очень хорошо умеют считать эффективность и если хотят в офис загнать, то не просто так. Вероятно плюс от этого дает больше выхлопа чем экономия на офисе.

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
0

ПС: пусть попробуют людей деньгами мотивировать.

Как там в 2020?

тратить энергию и на отопление офиса и на отопление дома

80 бел.руб в месяц?

9

Ну, камон, это работа менеджера - контролировать загруженность команды. Если люди по 4 часа работают, и этого никто не замечает, значит, дело не в удаленке.

4

санпин 15 минут через каждый час или два отдых (могу ошибиться) - итого 1 или 2 часа законный отдых по роду деятельности. То как человек этим временем распорядится - полностью его мотив, хочет впахивает, хочет отдыхает

до 1..3 часа ежедневно митинги, половина из которых нужна менеджерам и заказчикам

психология - переключение задач (изменение информационного контекста) дорогое удовольствие, на которое тратится не менее получаса, итого - сходил на 15 минутный митинг, до получаса восстанавливаешь контекст

вот и считайте дальше - в аутсорс компаниях в подавляющем большинстве случаев, в среднем, невозможно работать дольше 4-х часов по вполне себе объективным обстоятельствам.

Ну, а дальше у каждого по возможностям. А, да, и не забываем что два разных по результативности человека могут получать различную зарплату и не всегда больше получает тот, кто решает задачи лучше.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 сакавіка 2023, 18:58

7

Я не понимаю, как текст выше связан с работой в офисе. Как будто в нем сложнее бездельничать, чем дома.

Если у меня в команде кто-то, по моему мнению, не дорабатывает, я буду разбираться, что этот человек делает и насколько его результаты совпадают с моими ожиданиями. А не сажать его рядом с собой, чтобы смотреть, как он по клавишам клацает.

7

исследования говорят что дома производительность выше, "вяртайцеся у офис" - это скорее владельцы офисных площадей лоббируют. Если бы работа страдала все давно по офисам сидели бы :)

0

PS: "Если люди по 4 часа работают" - эту тему раскрыл :)

6

и что мешает из офиса тоже самое делать? над вами что камера висит? бред какой то пишите. а то не видно кто сколько тикетов закрыл и вообще кто как работает. вы видимо к IT отношения не имеете.

7

Ну если закрывали глаза и ничего страшного не произошло, то не вижу проблемы. Аутсорс компании это вообще обычный "купи-продай" и не их дело откуда работает человек. Их дело найти проект и получить свой процент.

20

работа из офиса снижает эффективность работы на моей второй и третьей работе :/

-1

точно)))

3

сейчас мем будет "работодатель должен доказать что его работа самая важная" :)))

10

Работа IT в принципе ориентирована на глобализацию, когда надо созваниваться и решать вопросы с людьми за океаном, из другой страны, на другом континенте, из другой культуры, из Америки, Индии и т.д. И если кто-то этого не может и ему надо обязательно in person, чтобы в одной комнате за стеночкой переговорить, то это не очень хороший сотрудник с не очень хорошими софт скилами.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
-2

ему надо обязательно in person, чтобы в одной комнате за стеночкой переговорить, то это не очень хороший сотрудник с не очень хорошими софт скилами.

Чуть смузи не подавился от такого бреда :)
Всё как раз наоборот - вживую общаться сложнее и нужно больше этих самых скиллов :)

3

Есть и обратная сторона, когда только удаленка, без офиса, особенно когда много работы и дома дети. В офисе гораздо комфортнее работать.

4

а кто говорит, что если нет возможности дома работать то лучше не идти в офис? нет возможности идите в офис, есть условия и возможности сиди дома. чего должны страдать тек кто не хочет в офис из-за тех кто имеет проблемы дома? бред какой-то

-2

возможно я зажрался, но я в свое время снимал однушку в шаговой доступности от дома и ходил туда работать. все лучше, чем тратить пару часов жизни в день по поездки в офис и обратно. а эти часы работы с лихвой компенсировали аренду.

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
1

Площади подешевели, вот и.

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
-5

Тушканы должны быть под контролем. А то возомнили себя элитой. Хочешь швабодки - фриланс открыт. Только там же придется поначалу с индусами конкурировать. Если это "поначалу" вообще закончится. Неет, лучше не рисковать, а в офис вернуться.

8

Я тут недавно зашел на upwork, а рейты то знатно поднялись

Anonymous
Anonymous Ванильный в Шоколаде
0

c пятнадцати баксов в час до двадцати? да ещё и с комиссией 30%.
хотя для начала - пойдет.

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
-1

для начала - пойдет.

если год-полтора работать чисто за миску риса без подливы на рейтинг, то норм.

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
0

зашел на upwork

из токсичной локации ? только облизываться можно.

0

Это всё игры с акционерами. Набрали мертвых душ, а производительность не взлетела, теперь надо показать, что это не мёртвые души и тут вырисовываются проблемы и не только у Амазона, отсюда и массовые увольнения.

0

Просто менеджеры беспокоятся о вашем здоровье и не хотят чтобы у вас было ожирение от малоподвижной удаленной работы.

2

Честно говоря, во многих случаях, не вижу проблемы сказать нет.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 сакавіка 2023, 01:15

5

О, "эфффективное" (с тремя Ф) менеджерье зашевелилось, чтоб не на мороз пойти )) Это ж надо! Оказывается можно работать из дому не менее продуктивно, а порой и более, чем в курятниках под названием оупэн-спейс ))

Anonymous
Anonymous
1

Не возвращаюсь в офис, т.к. не смогу вместо поездки гулять по утрам 30-60 минут и работать одновременно на 2 проектах, на каждом из которых есть ежедневные митинги.

alexsf
alexsf CEO в SF designer of the future
0

Я думаю беларуским аитишникам полезнее ездить в офис ,будет меньше нагрузки от жен и детей,а то жены не работают ,сидят дома ,детей в садик не водят ,еду готовят раз два в неделю,приходится айтишникам самим себя обеспечивать едой : шаурму покупать,детей водить в кружки,а жены спят сутками ,жир наращивают и заработок семейный уменьшают.

0

Надо ж как-то оправдывать аренду огромных площадей)))
Но людей ведь не загоняют в офисы. во всех случаях тут – гибридный формат, это по сути компромисс