SpaceX падала ў суд на ўкраінскую «Старлінк»
Амерыканская кампанія патрабуе датэрмінова спыніць дзеянне правоў на гандлёвую марку.
Амерыканская кампанія патрабуе датэрмінова спыніць дзеянне правоў на гандлёвую марку.
Амерыканская кампанія патрабуе датэрмінова спыніць дзеянне правоў на гандлёвую марку.
Кампанія SpaceX падала ў суд на ўкраінскае ТАА «Старлінк» і на Укрпатент, патрабуючы датэрмінова спыніць дзеянне правоў на гандлёвую марку. Падрыхтоўчае паседжанне ў справе прызначанае на 1 снежня. Пазоў будзе разглядаць гаспадарчы суд Кіева. Украінская кампанія ТАА «Старлінк» падала заяўку на рэгістрацыю брэнда ў сакавіку 2010 года. Яе ўхвалілі ў лютым 2011 года.
Starlink стварыла ва Украіне сёлета ў красавіку даччыную кампанію ТАА «Старлінк Юкрэйн». Улады Украіны атрымалі абсталяванне для доступу да інтэрнэту Starlink, яго выкарыстоўваюць у тым ліку спецыяльныя місіі ўкраінскіх выведнікаў, а таксама ваенныя і грамадзянскія адміністрацыі.
Паводле даных РБК, ад красавіка ва Украіне працуе даччыная кампанія Starlink ТАА «Старлінк Юкрэйн». Брэнд Starlink зарэгістраваў Укрпатент у лютым 2011 года. Паводле слоў заснавальніка ТАА «Старлінк» Сяргея Дуліцкага, юрысты Маска звязаліся з ім год таму і запатрабавалі адмовіцца ад гандлёвай маркі на карысць Starlink. Бізнэсовец адмовіўся. «Мы ж не вінаватыя ў тым, што абралі такую назву. Дарэчы, яшчэ задоўга да таго, як з’явіўся сам Starlink», — заявіў ён.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.