Праўкраінскія хакеры ўзламалі расійскі аналаг TikTok
Профільныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра ўцечку даных падкантрольнага «Газпрам-медыя» сэрвісу Yappy.
Профільныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра ўцечку даных падкантрольнага «Газпрам-медыя» сэрвісу Yappy.
Профільныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра ўцечку даных падкантрольнага «Газпрам-медыя» сэрвісу Yappy.
Паводле звестак «Камерсанта», атаку ўчынілі «праўкраінскія хакеры». Скрадзеныя файлы ўтрымліваюць такія даныя, як мабільны тэлефон і дата рэгістрацыі карыстальнікаў, звесткі пра прыладу, з якой ажыццяўляўся ўваход, тып злучэння, звязаныя ідэнтыфікатары іншых сэрвісаў, напрыклад, ID «УКантакце», ды іншая інфармацыя. Як сцвярджае канал Data1eaks, скрадзеная база актуальная на 1 ліпеня.
«Газпрам-медыя» абвясціла пра запуск сацыяльнай сеткі Yappy з вертыкальнымі відэа ў верасні 2021 года. Яна арыентаваная на расійскіх блогераў да 35 гадоў і распрацаваная на аснове праграмы «Ямаладзец», набытай кампаніяй у 2020 годзе. Папулярнасць платформы пачала расці на фоне сыходу з расійскага рынку замежных сацсетак праз вайну ва Украіне і блакаванні.
Паводле звестак кампаніі, у першым паўгоддзі штомесячная аўдыторыя склала 4 мільёны карыстальнікаў, аб’ём кантэнту вырас утрая. У маі маштабную атаку зведаў іншы медыяактыў «Газпрам-медыя» — відэахостынгавы сэрвіс Rutube. Ён заставаўся недаступны амаль двое сутак.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.