Украінская разведка заявіла аб узломе расійскай падатковай. Уся база нібыта знішчаная

Галоўнае ўпраўленне разведкі (ГУР) Мінабароны Украіны заявіла, што яго кіберпадраздзяленню ўдалося ўзламаць серверы Федэральнай падатковай службы РФ.

Пакінуць каментарый

Паводле звестак ведамства, хакеры ўзламалі адзін з цэнтральных сервераў ФПС, затым супрацоўнікі спецслужбы нібыта атрымалі доступ да больш як дзвюх тысяч рэгіянальных сервераў. Таксама атацы падверглася расійская кампанія, якая выконвае функцыі банка даных для ФПС. ГУР сцвярджае, што ў ходзе аперацыі «ўсе серверы [ФПС] атрымалі шкоднае праграмнае забеспячэнне», а ў выніку атакі «былі цалкам ліквідаваныя канфігурацыйныя файлы, якія забяспечвалі функцыянаванне разгалінаванай сістэмы ФПС».

Украінскае ведамства лічыць, што ўся база расійскай падатковай і яе рэзервовыя копіі былі знішчаныя. «Фактычна гаворка ідзе аб поўным знішчэнні інфраструктуры аднаго з асноўных дзяржаўных органаў Расіі і шматлікіх спадарожных звестак падатковай за вялікі часавы перыяд», — гаворыцца ў заяве разведкі. Акрамя гэтага, увесь інтэрнэт-трафік ФПС нібыта апынуўся ў руках украінскіх разведчыкаў. У ГУР лічаць, што поўнае аднаўленне падатковай сістэмы немагчымае.

ФПС адмаўляе, што серверы ведамства былі ўзламаныя ўкраінскай разведкай. Падатковая заявіла, што ўсе сэрвісы працуюць у штатным рэжыме, а даныя знаходзяцца ў бяспецы. Аднак кантактны цэнтр ФПС паведаміў аб праблемах з доступам да анлайн-сэрвісаў, не назваўшы іх прычыны. У гэты ж дзень ва Украіне адбыўся сур’ёзны збой у працы найбуйнейшага мабільнага аператара «Кіеўстар». У кампаніі збой назвалі вынікам хакерскай атакі з боку Расіі.

В Украине арестовали главарей хакеров, атаковавших компании в 71 стране
По теме
В Украине арестовали главарей хакеров, атаковавших компании в 71 стране
Хакеры взломали Boeing и выложили украденные данные в сеть
По теме
Хакеры взломали Boeing и выложили украденные данные в сеть
Китайские хакеры два года крали данные крупнейшего производителя чипов в Европе
По теме
Китайские хакеры два года крали данные крупнейшего производителя чипов в Европе

Читать на dev.by