Памёр «самы знакаміты ў свеце хакер»
Кевін Мітнік памёр у веку 59 гадоў. У 1990-я гады ён стаў вядомы праз шэраг кіберзлачынстваў, звязаных з крадзяжом банкаўскіх даных і ўзломам карпаратыўных сетак.
Кевін Мітнік памёр у веку 59 гадоў. У 1990-я гады ён стаў вядомы праз шэраг кіберзлачынстваў, звязаных з крадзяжом банкаўскіх даных і ўзломам карпаратыўных сетак.
Кевін Мітнік памёр у веку 59 гадоў. У 1990-я гады ён стаў вядомы праз шэраг кіберзлачынстваў, звязаных з крадзяжом банкаўскіх даных і ўзломам карпаратыўных сетак.
Мітнік памёр 16 ліпеня, яго смерць пацвердзіў прэс-сакратар кампаніі KnowBe4, у якой ён займаў пасаду топ-менеджара. Кевін меў рак падстраўнікавай залозы. Хакерствам Мітнік пачаў займацца яшчэ ў школе, калі навучыўся ўзломваць тэлефонныя і камп’ютарныя сеткі. Аднак падлетак рабіў гэта дзеля задавальнення, напрыклад, дапамог знаёмым хакерам узламаць камп’ютарную сістэму Digital Equipment Corporation — фірмы, якая вырабляе вылічальнае абсталяванне.
У 1980-я гады Мітнік узломваў камп’ютарныя сеткі і ўспрымаў працэс як хобі, спрабуючы даведацца, як далёка ён можа зайсці і якую яшчэ сакрэтную інфармацыю атрымаць. За гэта ў асяроддзі хакераў ён атрымаў мянушку «Кондар», так звалі героя Роберта Рэдфарда ў трылеры «Тры дні Кондар». Персанаж хаваўся ад ЦРУ, выкарыстоўваючы тэлефонную сетку.
Пасля шэрагу арыштаў хакера ў 1991 годзе рэпарцёр Тhe New York Times Джон Маркаў напісаў пра Мітніка кнігу Takedown («Узлом»), апісаўшы яго як «самага знакамітага хакера ў свеце». Некалькі гадоў пра яго нічога не было вядома, і ў 1994 годзе ФБР прыступіла да расследавання выпадкаў уцечкі даных карпарацый. Сярод іх былі Apple, Nokia, Motorola ды іншыя.
Почырк нагадваў стыль Мітніка, цягам некалькіх месяцаў спецслужбы шукалі злачынца. Нарэшце, у 1995 годзе ФБР злавіла хакера. Мужчыну выставілі больш за 20 абвінавачванняў. Аднак праграміст не прызнаў сябе вінаватым і заяўляў, што ніколі не карыстаўся атрыманай інфармацыяй у асабістых мэтах.
У 2000 годзе ён выйшаў на волю і стаў кансультантам у кібербяспецы. У 2003 годзе Мітнік заснаваў Mitnick Security Consulting, таксама праграміст працаваў з KnowBe4. Ён напісаў некалькі кніг, якія станавіліся бестселерамі: «Мастацтва падману», «Прывід у сеціве: мае прыгоды як самага шуканага хакера ў свеце», «Мастацтва быць нябачным». Пра Мітніка зняты дакументальны фільм I am rebel.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.