Людзі суюць смартфоны ў маразілку, а потым нясуць у рамонт — там аншлаг
Майстры па рамонце гаджэтаў хапаюцца за галаву ад новага трэнду з сацсетак: карыстальнікі масава адпраўляюць перагрэтыя на спякоце смартфоны і планшэты ў халадзільнікі і маразілкі. У майстэрнях наплыў такіх кліентаў, піша BBC.
Майстры па рамонце гаджэтаў хапаюцца за галаву ад новага трэнду з сацсетак: карыстальнікі масава адпраўляюць перагрэтыя на спякоце смартфоны і планшэты ў халадзільнікі і маразілкі. У майстэрнях наплыў такіх кліентаў, піша BBC.
Уладальнік брытанскай майстэрні Shropshire Phone Repairs Джэймі Фарнэл кажа, што ягоны сервіс завалілі замовамі, і амаль усе прылады аб’ядноўвае адна праблема — цяжкія ўнутраныя пашкоджанні ад вільгаці.
Падвох «геніяльнай» ідэі з інтэрнэту хаваецца ў фізіцы. Рэзкі перапад тэмператур пры змяшчэнні гарачага гаджэта ў холад стварае ўнутры корпуса кандэнсат. Вільгаць асядае проста на мацярынскай плаце і экране, ператвараючыся ў ваду і літаральна забіваючы электроніку знутры.
Сітуацыю пагаршае тое, што літый-іённыя батарэі вельмі дрэнна пераносяць экстрэмальны перагрэў. На спякоце іх структура руйнуецца, акумулятары раздзімаюцца і могуць загарэцца праз тэрмічны разгону. Фарнэл расказвае, што падчас чэрвеньскай спякоты ў яго ў майстэрні нават выбухнуў айпад з раздзьмутай батарэяй, які прынёс кліент.
Кіраўнік Xiaomi заклікаў не адкладваць куплю новых смартфонаў — будуць толькі дарожчаць
Майстар адзначае, што гэты міф аднолькава падхапілі і маладыя карыстальнікі, і старэйшыя. Паводле яго, гэта такое ж глупства, як і тое, што смартфон, які ўпаў у ваду, трэба ратаваць рысам.
«Я гарантую, што праз пару дзён пасля піку спякоты ў нас у майстэрні будзе поўна людзей з раздзьмутымі батарэямі або папросту тэлефонамі, якія не ўключаюцца. І дзевяць з дзесяці прызнаюцца, што спрабавалі ахаладзіць іх у халадзільніку», — перакананы Фарнэл.
Калі тэлефон раскаліўся на сонцы, майстар раіць дзейнічаць проста, але бяспечна: адразу прыбраць яго ў цень, цалкам выключыць, зняць чахол, не ставіць на зарадку і даць астыць натуральным чынам. Таксама дапамагае ўключыць рэжым палёту і паменшыць яркасць экрана, каб знізіць нагрузку на працэсар.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.