Юрый Мельнічак чамусьці знік з «дошкі гонару» ПВТ
Аўтограф застаўся, але імя завесілі іншым здымкам. Адгадайце чыім.
Чытачы dev.by заўважылі прапажу з імправізаванай дошкі (дакладней сцяны) гонару ў ПВТ, на якой сабраныя фота і аўтографы ІТ-зорак. Знік партрэт венчурнага інвестара Юрыя Мельнічка пад яго пажаданнем «гадаваць бізнэс разам з ПВТ». Мельнічак падпісаў яго як заснавальнік Maps.me. Ані імя, ані назвы кампаніі цяпер не відаць — на гэтае месца перавесілі партрэт Юрыя Гурскага і Наталлі Вадзянавай.
Магчыма, прычына ў выказваннях Юрыя ў фэйсбуку ў 2020-м (але гэта не дакладна).
Было
Стала
Спыталі Юрыя Мельнічка, чаму прыбралі менавіта яго і што ён з гэтай нагоды адчувае.
— Я праўда не ведаю, за што, — сказаў Мельнічак. — Ну, прыбралі і прыбралі. Можа, і да лепшага, што прыбралі. Я ўдзячны ПВТ за тое, што ў іх я пабудаваў выдатную кампанію AImatter. А фота, здымаюць або вешаюць, мне ўсё роўна.
Юрый Мельнічак — сузаснавальнік інвестыцыйнай кампаніі Bulba Ventures для развіцця беларускіх стартапаў. Заснавальнік картаграфічнага сэрвісу Maps.Me (прададзены Mail.ru Group у 2014) і стартапа AIMatter (прададзены Google у 2017).
Жыве ў Цюрыху.
На думку Мельнічка, пасля падзей 2020 года ўкладваць грошы ў кампанію ў Беларусі, у якой «часам не да законаў», стала занадта рызыкоўна, а «справа PandaDoc» пагоршыла бізнэс-клімат у краіне. Гэта не перашкодзіла Bulba Ventures прыцягнуць інвестараў і пакупнікоў для сваіх партфельных кампаній — OneSoil, Wannaby, Vochi. Усе тры кампаніі пазней сышлі з Беларусі.
У лютым 2022 года сузаснавальнікі Bulba Ventures Юрый Мельнічак і Андрэй Аўсіевіч вырашылі, што будуць інвеставаць у стартапы паасобку.
Вы выдаткавалі на гэты матэрыял дзве хвіліны. Выдаткуйце яшчэ 15 секунд, калі ласка.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.
Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon. Цяпер сярэдні чэк — каля 10$, але мы радыя любой суме.
У Беларусі Patreon заблакаваны. Мы будзем дадаваць іншыя спосабы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Читать на dev.by