Паспеў. Нацбанк запусціў сістэму плацяжоў па QR-кодзе

У Беларусі пачалі тэставаць аплату тавараў па QR-кодзе праз сістэму імгненных плацяжоў Нацбанка і новы плацежны сэрвіс «КРОК». Пра гэта піша sb.by.

Пакінуць каментарый

«Гэта адзін маленькі крок для кожнага беларуса і вельмі значны крок для ўсёй плацежнай сістэмы краіны. … Гэта наш плацежны суверэнітэт і плацежная незалежнасць», — адзначылі ў Нацбанку.

Сэрвіс пабудаваны на базе сістэмы імгненных плацяжоў і АРІП. Яго ўнікальнасць у поўнай дыверсіфікацыі плацежных рызык. Таксама яго называюць добрай альтэрнатывай існуючым плацежным аплікацыям.

«І самае галоўнае — не выкарыстоўваюцца картачныя тэхналогіі, а выкарыстоўваюцца рахункі. Гэта значыць, калі здзяйсняецца плацеж, грошы ў рэжыме рэальнага часу паступаюць на рахунак юрыдычнай асобы. І гэта сістэма працуе 24/7 365 дзён у годзе», — патлумачылі ў фінансавай установе.

Сэрвіс дазваляе аплачваць пакупкі мабільным тэлефонам — банкаўскія карткі прывязваць не трэба. Можна будзе аплаціць мабільнай аплікацыяй любога банка краіны. Для фізасоб плацяжы будуць бясплатнымі.

Спатрэбіцца толькі мець мабільную аплікацыю і бягучы рахунак. Калі яго няма, сістэма дапаможа хутка адкрыць яго. Папоўніць яго можна будзе пераводам з карткі і праз плацежную інфраструктуру.

Зараз у пілотным праекце ўдзельнічаюць тры банкі і дзве буйныя гандлёвыя сеткі. У лютым 2026 года Нацбанк збіраецца прыняць правілы функцыянавання сістэмы «КРОК». Да 1 ліпеня да яе будуць абавязаны падключыцца сістэмна значныя банкі, а да канца года — усе банкі Беларусі.

Аб планах запусціць сістэму імгненных плацяжоў па QR-кодзе прадстаўнікі рэгулятара казалі на банкаўскай канферэнцыі ў красавіку. Абяцалі ўвесці яе ў эксплуатацыю да канца 2025 года.

Хацелі як лепш: у беларускіх крамах амаль удвая выраслі чэргі з-за QR-кодаў
Па тэме
Хацелі як лепш: у беларускіх крамах амаль удвая выраслі чэргі з-за QR-кодаў
У Беларусі ўвядуць імгненныя плацяжы па QR-кодзе. Абяцаюць ужо сёлета
Па тэме
У Беларусі ўвядуць імгненныя плацяжы па QR-кодзе. Абяцаюць ужо сёлета

Читать на dev.by