«Ужо не фабрыка таннай працоўнай сілы». Ці асцерагаюцца айцішнікі канкурэнцыі з боку калег з Азіі? Меркаванні

Нядаўна мы публікавалі меркаванні праграмістаў пра тое, ці праўда, што ім дыхаюць у спіну калегі з Індыі. Цяпер Dzik Pic папрасіў сваіх чытачоў таксама падзяліцца думкамі на гэты конт. Вось што атрымалася.

8 каментарыяў

Дысклэймер: гэта прыватныя меркаванні. «Індусаў» (прадстаўнікоў індуізму) у водгуках некаторых чытачоў мы замянілі на «індыйцаў» (жыхароў Індыі).

— Калі загугліце найбуйнейшыя ІТ-аўтсорсеры ў ЗША, гэта ўсё індыйскія кампаніі, нават буйнейшыя за ЕРАМ. Імхо, гэта не пра будучыню — гэта пра сучаснасць. З пачаткам вайны праграмістаў з СНД ужо замянілі індыйцамі.


— У краіне з насельніцтвам паўтара мільярда і офісамі ўсіх прадуктовых гігантаў ранжыраванне ў ІТ-індустрыі працуе нашмат лепш, чым у Беларусі. 

То-бок недаацэненага беларуса знайсці значна лягчэй, бо выбару талковых кампаній у яго няма.


— Пакуль беларусы сумленна вучацца рабіць праекты, індыйцы вучацца праходзіць сумоўі. І такім чынам паспяхова «акупавалі» палову FAANG-а.


— Я ад 2020 працую ў буйной заходняй прадуктовай кампаніі (не ІТ). Вядома, у нас на аўтсорсе працуюць індыйцы. І вось які нюанс. Спачатку было так, што індыйцы проста працавалі на аўтсорсе якраз па схеме «танна, але шмат». Але праблема ў тым, што гэта ў большасці выпадкаў прыводзіла да выдатку часу штатных супрацоўнікаў на «праверыць-адкаментаваць/праверыць-перарабіць».


— З часам індыйскі вендар ператварыўся ў фільтр: лепшых індыйцаў забіралі ў штат; тых, што праштрафіліся, замянялі; сярэднячок вісіць гадамі.

Цікавая тэндэнцыя намецілася ў апошнія гады, калі актыўна сталі з’яўляцца сістэмы аўтаматызацыі накшталт KNIME (а-ля канструктар кода з візуаламі інтэрфейсаў, дзе цягаеш блокі з крокамі і на гэтым будуеш workflow), і заняліся актыўнай аўтаматызацыяй справаздач. Колькасць індыйцаў скарацілася, зноў жа засталіся самыя талковыя.


— Але што важна і цікава: цяпер для добрага партфоліа кампаніі няможна працаваць з абы якімі вендарамі (там, дзе працуюць за міску рысу ў спякоце і без вады, ужо няможна). Цяпер усіх забралі ў штат. Няхай, вядома, гэта не еўрапейскія заробкі і ўмовы, але ўжо і не фабрыка таннай працоўнай сілы.


— Што гэта ўвогуле за дзяленне на індыйцаў, беларусаў і г. д.?

У любой прафесіі ёсць прафесіяналы і ёсць убогія работнікі. Краіна тут пры чым, я не разумею.


Читать на dev.by