Ужо заўтра ў Мінску можна будзе падлучыцца да 5G. Але не ўсім
9-11 мая абаненты A1 змогуць выпрабаваць сувязь 5G. Тэставае выкарыстанне сеткі аператар будзе праводзіць сумесна з beCloud.
«Сетка 5G будзе даступная ў рэжыме часовага ўключэння ў дыяпазоне 3500 Мгц у зоне дзеяння базавай станцыі, усталяванай у месцы правядзення параду ў г. Мінску на будынку гасцініцы „Планета“», — паведамляецца на сайце A1.
Кампанія папярэджвае, што з-за абмежаванняў вытворцаў мабільных тэлефонаў новае пакаленне сувязі будуць падтрымліваць не ўсе прылады.
Раней Мінсувязі абяцала, што першыя зоны з пакрыццём 5G на тэрыторыі Беларусі з’явяцца да канца гэтага года ў Мінску.
Стала вядома, калі ў Беларусі з’явіцца 5G-сувязь
Стала вядома, калі ў Беларусі з’явіцца 5G-сувязь
Читать на dev.by