Беларусам выдалі 2x дазволаў на жыхарства ў ЕС у 2021 годзе

У лідарах краін рэзідэнцтва прадказальна Польшча.

10 каментарыяў

У 2021 годзе грамадзяне Беларусі атрымалі 149 тысяч дазволаў на жыхарства ў краінах ЕС. Для параўнання: у 2020 годзе — толькі 63,5 тысячы. Рост за год — у 2,3 разу. Такія звесткі прыводзіць Eurostat.

Грамадзяне Беларусі — трэцяя паводле колькасці група замежнікаў з дазволам на пражыванне ў ЕС — пасля грамадзян Украіны і Марока.

47% беларусаў атрымалі дакумент на працоўных падставах, 45% — з іншых прычын, 5% — па вучобе, крыху менш — па сямейных абставінах.

Больш за ўсё дазволаў на жыхарства беларусам выдалі Польшча (131 тыс.) і Літва (9,8 тыс.). Амаль 1800 дазволаў на жыхарства атрымалі грамадзяне РБ у Чэхіі.


Читать на dev.by