У амерыканскім ІТ дадалося толькі 700 працоўных месцаў у 2023 годзе

Усяго на 700 павялічылася колькасць працоўных месцаў у ІТ-сферы ЗША па выніках 2023 года — супраць +267 тысяч годам раней. Пра гэта піша The Register са спасылкай на экспэртаў кансалтынгавай фірмы Janco Associates, якія зазірнулі ў звесткі Мінпрацы краіны.

Пакінуць каментарый

Пры гэтым за 4 квартал было створана больш за 21 тысячу працоўных месцаў. А ў цэлым адкрытымі станам на лістапад заставаліся 88 тысяч айцішных пазіцый.

«Мяркуючы з нашага аналізу, рынак ІТ-вакансій і магчымасці для ІТ-спецыялістаў у найлепшым выпадку сумныя. На гэты момант не запоўнена каля 100 тысяч вакансій пры больш як 101 тысячы беспрацоўных ІТ-спецыялістаў — у сувязі з неадпаведнасцю навыкаў», — кажуць у Janco.

Рэч не толькі ў масавых скарачэннях у галіне, якія за мінулыя 12 месяцаў перавысілі 262 тысячы супрацоўнікаў. Эксперты лічаць гэта наступствам залішняга наймання ў перыяд пандэміі. Акрамя таго, шматлікім айцішнікам прыйдзецца перавучвацца і асвойваць новыя скілы праз паўсюднае ўкараненне АІ. Паводле апытання ResumeBuilder, 44% кампаній плануюць з той ці іншай доляй верагоднасці замяняць супрацоўнікаў штучным інтэлектам у 2024 годзе, а 96% шукаюць супрацоўнікаў з АІ-навыкамі.

Ільвіную долю скарачэнняў у амерыканскім ІТ склалі пазіцыі пачатковага ўзроўню, асабліва звязаныя з тэхпадтрымкай і аўтаматызацыяй. Між тым запатрабаванымі застаюцца спецыялісты па кібербяспецы, АІ і машынным навучанні.

Самые трендовые навыки на 2024 год по версии Coursera
По теме
Самые трендовые навыки на 2024 год по версии Coursera
Вашингтон — новая Кремниевая долина? В городе взлетели айтишные вакансии
По теме
Вашингтон — новая Кремниевая долина? В городе взлетели айтишные вакансии
У якіх краінах Еўропы айцішнікі самыя запатрабаваныя?
Па тэме
У якіх краінах Еўропы айцішнікі самыя запатрабаваныя?
IBM: дзякуючы АІ для ўваходу ў ІТ больш не патрэбная «паперка»
Па тэме
IBM: дзякуючы АІ для ўваходу ў ІТ больш не патрэбная «паперка»
Кожная трэцяя кампанія плануе звальняць мінімум 30% у 2023 годзе
Па тэме
Кожная трэцяя кампанія плануе звальняць мінімум 30% у 2023 годзе

Читать на dev.by