У банкаўскай сферы Беларусі будзе больш айцішнікаў

Беларускі банкаўскі сектар чакае трансфармацыя, у ходзе якой павялічыцца колькасць ІТ-спецыялістаў, што працуюць тут. Пра гэта піша агенцтва БелТА са спасылкай на першага намесніка старшыні праўлення Нацбанка Аляксандра Ягорава, з якім пагутарыла напярэдадні прэзентацыі «Суверэнная платформа штучнага інтэлекту» на форуме Digital Expo 2025.

Пакінуць каментарый

Сярод прычын такога рашэння — адыход ад прапрыетарнага праграмнага забеспячэння ў банках, укараненне опенсорсных рашэнняў і пэўная дэманапалізацыя рынку банкаўскага ПЗ.

Акрамя гэтага, Нацбанк мае намер рэгулярна вымяраць прагрэс укаранення ІТ-рашэнняў — у тым ліку на базе ШІ — у банкаўскай сферы, а таксама маніторыць ступень тэхналагічнай гатоўнасці банкаў да гэтага.

Выстава Digital Expo праходзіць у Мінску з 17 па 20 чэрвеня. У ёй удзельнічаюць больш за 90 кампаній і арганізацый з Беларусі, Расіі і Кітая. На мерапрыемствах у рамках яе абмяркоўваюць лічбавізацыю ў розных галінах эканомікі, лічбавы офіс, тэхналогіі для разумных гарадоў, імпартанезалежнасць і тэхналагічны суверэнітэт, абарону персанальных дадзеных і інфармацыйную бяспеку.

У Беларусі адбыліся ўцечкі асабістых дадзеных у кампаній у сферы відэаназірання, але яны «яшчэ пра гэта не ведаюць»
Па тэме
У Беларусі адбыліся ўцечкі асабістых дадзеных у кампаній у сферы відэаназірання, але яны «яшчэ пра гэта не ведаюць»

Читать на dev.by