У Беларусь прыехала дэлегацыя «Яндэкса». Хочуць запусціць у нас беспілотнае таксі

17 красавіка ў беларускім урадзе адбылася сустрэча з топ-менеджментам «Яндэкса». Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада.

2 каментарыя

Перамовы праводзіў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын. «Для мяне „Яндэкс“ — гэта ў меншай ступені таксі», — падкрэсліў прэм’ер, акцэнтуючы ўвагу на магчымасці расійскай кампаніі ў сферы ШІ.

Ён і дарадца па карпаратыўным развіцці «Яндэкса» Аляксей Кудрын абмеркавалі перспектывы прымянення ў Беларусі перадавых ШІ-тэхналогій кампаніі. Ключавыя ініцыятывы:

  • запуск беспілотнага транспарту паміж гарадамі-спадарожнікамі;
  • укараненне робатаксі ў Мінску;
  • паслуга арэнды аўтамабіля, абсталяванага прыладай максімальнага кантролю стану кіроўцы, для тых, хто хоча атрымаць дадатковы заробак у таксі.

«Мы можам рабіць больш у інтарэсах Беларусі і Расіі», — адзначыў Кудрын.


Читать на dev.by