У Беларусь зайшла яшчэ адна расійская ІБ-кампанія — яны ўжо кантралююць больш за палову рынку
Офіс у Мінску адкрыла расійская кампанія «Киберпротект» — распрацоўшчык сістэм рэзервовага капіравання, абароны ад уцечкі дадзеных і інфраструктурнага ПЗ. Як піша kv.by, гэта першае замежнае прадстаўніцтва кампаніі.
«Адкрыццё прадстаўніцтва ў Мінску адпавядае стратэгіі развіцця нашай кампаніі і накіраванае на ўмацаванне дзелавых сувязей у галіне інфармацыйных тэхналогій у межах Саюзнай дзяржавы», — адзначылі ў «Киберпротекте». Там дадалі, што бачаць вялікую зацікаўленасць да тэхналогій, на якіх спецыялізуецца кампанія, з боку беларускіх замоўцаў і партнёраў.
«Киберпротект Бел» увайшоў у лік рэзідэнтаў ПВТ. Ключавы напрамак працы кампаніі — развіццё тэхналогій рэзервовага капіравання.
Як адзначае выданне «Беларусы і рынак», расійскія кампаніі ў галіне кібербяспекі ўжо кантралююць звыш 50% рынку Беларусі. Іх доля вырасла пасля таго, як летась з яго сышоў ізраільскі канкурэнт Check Point.
Check Point прысутнічаў у Беларусі з 2004 года, уваходзіў у ПВТ, паведамляў Office Life. Гэта адзін з сусветных лідараў у ІБ-сферы, у якога больш за 100 тысяч кліентаў. У канцы мінулага кастрычніка ўладальнікі вырашылі ліквідаваць мінскі офіс, які налічваў 45 супрацоўнікаў. Пры гэтым інфармацыя пра яго дагэтуль ёсць на сайце кампаніі.
Читать на dev.by