У Беларусі фізічным асобам забаранілі ўвозіць і выкарыстоўваць беспілотнікі

Фізічным асобам у Беларусі забаранілі выкарыстоўваць беспілотнікі. Гэта прадугледжана ўказам № 297 «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў», піша БЕЛТА.

39 каментарый

Што ва ўказе 

Дакументам уведзеная забарона для фізічных асоб на ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб беспілотнікаў.

Увозіць, захоўваць, эксплуатаваць і вырабляць грамадзянскія БЛА дазволілі толькі арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам у мэтах іх прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці з захаваннем патрабаванняў, вызначаных указам.

Напрыклад, для ўвозу неабходна будзе атрымаць дазвол у Дэпартаменце па авіяцыі Мінтранса.  Таксама ўказам прадугледжанае стварэнне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы дзяржаўнага ўліку грамадзянскіх БЛА, якія належаць юрыдычным асобам і (або) ІП.

У частцы ўвозу, эксплуатацыі і вырабу БЛА фізічнымі асобамі ўказ набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання, а ў частцы захоўвання і абароту — праз шэсць месяцаў.

На працягу шасці месяцаў ад моманту афіцыйнага апублікавання дакумента фізічныя асобы могуць рэалізаваць свае БЛА арганізацыям або ІП альбо перадаць іх на захоўванне ва ўпаўнаважаную арганізацыю, вызначаную ўрадам.


Читать на dev.by