У Беларусі хочуць зрабіць спецыяльныя SIM-карткі для «дзяржаўнага кантролю за знаходжаннем дзяцей у інтэрнэце»

У Беларусі могуць з’явіцца асобныя SIM-карты і тарыфы для дзяцей, каб ім было бяспечней сёрфіць у інтэрнэце. Пра гэта піша партал «Мінск-Навіны» са спасылкай на старшага пракурора Генпракуратуры Рамана Сідарэнку.

1 каментарый

Ён удакладніў, што зараз тэхнічна немагчыма вызначыць, хто з абанентаў непаўналетні, таму што бацькі афармляюць SIM-карты на сябе і перадаюць іх у карыстанне дзецям.

«Мы разумеем, што без сістэмы дзяржаўнага кантролю за знаходжаннем дзяцей у інтэрнэце досыць складана будзе забяспечыць іх бяспеку», — патлумачыў Сідарэнка. Ён дадаў, што ў чэрвені на пасяджэнні Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці былі зацверджаны меры ў гэтым накірунку, сярод іх — стварэнне спецыяльных тарыфных планаў для дзяцей або дзіцячых SIM-картак. «Зараз яны знаходзяцца ў распрацоўцы», — распавёў пракурор.

Дзіцячыя тарыфы і SIM-карткі пры рэгістрацыі дзіцяці ў сетках мабільнага аператара будуць паказваць, што абанент непаўналетні. Аператары змогуць выстаўляць фільтры на розны кантэнт ці нават забараняць устаноўку на смартфон асобных аплікацый.

«Паступова рухаемся ў гэтым кірунку. Думаю, калі гэтая задумка будзе рэалізавана ў поўным аб’ёме, удасца забяспечыць максімальную абарону дзяцей у інтэрнэце», — сказаў Сідарэнка пра ход працы над ідэяй.

У дзяцей узнікла праблема з харчаваннем з-за забароны смартфонаў у школах
Па тэме
У дзяцей узнікла праблема з харчаваннем з-за забароны смартфонаў у школах

Читать на dev.by