У Беларусі хочуць стварыць сваю аперацыйную сістэму, браўзер і офісны пакет

Такія планы агучыў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.

50 каментарыяў

Паводле слоў міністра, «задача няпростая». Але міністэрства ўжо распрацавала план дзеянняў па стварэнні «лічбавага суверэнітэту».

«Наяўнасць уласнага сістэмнага праграмнага забеспячэння дазваляе быць незалежнымі ад імпартных рашэнняў і ўпэўненымі ў магчымасці яго самастойнага развіцця (мадыфікацыі) пад патрэбы нашай эканомікі», — заявіў міністр.

Урад збіраецца рэалізаваць пілотныя праекты «з айчыннымі ІТ-распрацоўшчыкамі, якія з’яўляюцца як пастаўшчыкамі, так і карыстальнікамі заяўленых у якасці ключавых лічбавых рашэнняў».

Таксама міністр паведаміў, што зацверджаны пералік напрамкаў для рэалізацыі пілотных праектаў не з’яўляецца канчатковым. Неўзабаве міністэрства абвесціць новыя напрамкі для ўкаранення ў эканоміцы лічбавых рашэнняў, створаных айчыннымі распрацоўшчыкамі.

Рэлакейт знікае. Айцішнікі пастарэлі. Вялікі рэсёрч ІТ у Беларусі і за мяжой
Па тэме
Рэлакейт знікае. Айцішнікі пастарэлі. Вялікі рэсёрч ІТ у Беларусі і за мяжой
Тэндэнцыі 2024. Айцішнікі ўжо амаль не бягуць, расіяне наймаюць усіх
Па тэме
Тэндэнцыі 2024. Айцішнікі ўжо амаль не бягуць, расіяне наймаюць усіх

Читать на dev.by