У Беларусі ліквідуецца адная з найбуйнейшых моўных школ
Працэдура ліквідацыі навучальнага цэнтра «Адукацыйныя тэхналогіі», вядомага пад брэндам Streamline Language School, была запушчаная 17 кастрычніка. Такая інфармацыя з’явілася на сайце адзінага дзяржрэгістра.
На сайце Streamline няма інфармацыі пра ліквідацыю, але пры загрузцы старонкі ўсплывае аб’ява: «З тэхнічных прычын мы часова не можам пракансультаваць вас наконт навучання».
Паводле інфармацыі незалежных медыя, рашэнне пра ліквідацыю было прынятае пасля праверкі, якую арганізаваў на пачатку кастрычніка Дэпартамент фінрасследаванняў Камітэта дзяржкантролю.
Читать на dev.by