У Беларусі могуць неўзабаве падаражэць мабільныя тэлефоны і ноўтбукі

Інспекцыя МПЗ па Віцебскай вобласці нагадала, што з 1 кастрычніка ў Беларусі ўводзіцца маркіроўка шэрагу тавараў, у тым ліку мабільных тэлефонаў і ноўтбукаў. Яе планавалі ўвесці яшчэ з мінулага снежня, але адклалі.

1 каментарый

Выдача кодаў маркіроўкі будзе ажыццяўляцца выдавецтвам «Белбланкавыд» з 1 жніўня. Прадаваць тавары, што ўвайшлі ў пералік, без маркіроўкі з кастрычніка будзе забаронена.

Лічбавая маркіроўка павінна дазволіць прасачыць увесь шлях такіх тавараў ад вытворцы да спажыўца. Лічыцца, што для бізнесу гэты механізм паскарае і спрашчае дакументаабарот, працэсы ўзаемадзеяння з дзяржавай, а таксама павышае канкурэнтаздольнасць добрасумленных прадпрымальнікаў і зніжае рызыкі здзяйснення здзелак з несумленнымі. Плюс для пакупнікоў у тым, што яны атрымліваюць гарантыю набыцця легальнага тавару.

Аднак маркіроўка тавараў азначае дадатковыя выдаткі для бізнесу, бо спецыяльная налепка патрабуе аплаты. Яна можа быць перакладзеная на рознічны кошт, гэта значыць — у выніку на пакупнікоў.

МУС будзе мець кругласутачны доступ да дадзеных пра ўсе паштовыя адпраўленні беларусаў
Па тэме
МУС будзе мець кругласутачны доступ да дадзеных пра ўсе паштовыя адпраўленні беларусаў
Беларускі легпрам укараніў ШІ. Кажуць, некаторыя задачы паскорыліся ў разы
Па тэме
Беларускі легпрам укараніў ШІ. Кажуць, некаторыя задачы паскорыліся ў разы

Читать на dev.by