У Беларусі новы хаб для стартапаў. Днямі будзе хакатон

У стартап-студыі плануюць не гадаваць, а ствараць стартапы.

9 каментарыяў

Пры канцы 2022-га ў Мінску з’явіўся новы стартап-хаб пад назвай Spark Venture studio

Студыя працуе па двух напрамках: 

— развіццё культуры ментарства;

— стварэнне стартапаў з нуля (генерацыя ідэй, фармаванне каманд, кіраванне вывадам кампаній на рынак). 

Ужо некалькі месяцаў не можаце знайсці спецыяліста? Публікуйце вакансію на jobs.dev.by — і закрывайце пазіцыю хутка і эфектыўна

Заснавальнік Spark VS Вольга Рацько таксама ўзначальвае стартап-інкубатар Zborka labs. Пры гэтым студыйная мадэль, паводле яе слоў, значна адрозніваецца ад мадэлі інкубатара або акселератара.

— У інкубатар СЕО каманды стартапаў прыходзяць са сваімі ідэямі, а студыя сама прапрацоўвае выбраныя галіны, вывучае трэнды і шукае прарыўныя ідэі, якія могуць быць цікавыя шырокаму колу стэйкхолдараў гэтай галіны, — кажа Вольга Рацько. — Канверсія ідэй у працоўныя кампаніі, кіраваныя студыяй, будзе значна вышэйшай, ніж у звычайных інкубатарах. 

Яшчэ адное адрозненне ў тым, што студыя — гэта хаб хутчэй не для стартапаў, а для ментараў. Spark мае намер закрыць дэфіцыт рынку ў даменных экспертах, гатовых дзяліцца профільнымі ведамі з маладым бізнэсам. Для гэтага ў 2023 годзе плануецца запусціць школу ментараў. 

У лютым Spark правяла фарсайт, на якім 80 чалавек абмяркоўвалі трэнды ў EdTech. На пачатку сакавіка прайшла ideation-сесія, дзе ўдзельнікі прыцэльна генеравалі ідэі адукацыйных праектаў. А на 31 сакавіка — 8 красавіка запланаваны хакатон.

Патэнцыйным удзельнікам прапануецца выбраць адную з 30+ гатовых ідэй і распрацаваць свае рашэнні. Рэгістрацыя на хакатон адкрытая да 24 сакавіка ўключна.

Вядомы прадпрымальнік цяпер гадуе стартапы з нуля ў Вільні. Як патрапіць у першы набор
Па тэме
Вядомы прадпрымальнік цяпер гадуе стартапы з нуля ў Вільні. Як патрапіць у першы набор

Читать на dev.by