Google дэактывуе акаўнты AdSense і AdMob карыстальнікаў з Беларусі
Беларускім карыстальнікам сталі прыходзіць лісты з паведамленнем пра дэактывацыю «менеджара рэкламы», сэрвісаў кантэкстнай рэкламы AdSense і мабільных дадаткаў AdMob, заўважыў «Анлайнер».
Як вынікае з лістоў, адключэнне запланаванае на 13 снежня, пасля чаго манетызацыя праз такія акаўнты стане немагчымай.
Даход за снежань карыстальнікам з Беларусі плануюць выплаціць пры канцы студзеня наступнага года — паміж 21 і 26 чысламі, адзначаецца ў лісце, а таксама апісаныя ўмовы для атрымання сродкаў.
У жніўні 2024 года ад гэтых сэрвісаў былі адключаныя расійскія карыстальнікі.
Читать на dev.by