У Беларусі перастаў працаваць яшчэ адзін буйны адукацыйны цэнтр — СМІ
Ужо каля месяца ў Беларусі не працуе «Адукацыйны цэнтр «Лідар». Пра гэта паведамляюць незалежныя медыя.
Паводле інфармацыі СМІ, цэнтр пакуль прыпыніў сваю дзейнасць на рашэнне вышэйстаячага кіраўніцтва. Прычына такога рашэння невядомая. Таксама пакуль невядома, ці адновіцца праца цэнтра.
На сайце адукацыйнага цэнтра няма ніякай інфармацыі аб прыпыненні працы, а таксама аб тым, што «Лідар» не аказвае адукацыйных паслуг. На kartoteka.by беларуская юрыдычная асоба пазначаная як дзейная.
Адукацыйны цэнтр «Лідар» працуе ад 1999 года. Да прыпынення працы навучаў слухачоў у 27 гарадах Беларусі.
У цэнтры можна было прайсці падрыхтоўку па больш як 230 праграмах навучання. На сайце ўстановы паведамляецца, што навучанне ў цэнтры прайшло больш за 70 тыс. чалавек, больш за 1000 кампаній даверыла падрыхтоўку сваіх спецыялістаў.
Раней стала вядома, што ў Беларусі ліквідуецца адная з найбуйнейшых моўных школ Streamline.
Читать на dev.by