У Беларусі з'явілася лічбавая праверка ўзросту пакупнікоў

«Еўраторг» запусціў лічбавую сістэму праверкі ўзросту пакупнікоў на касах самаабслугоўвання. Кампанія падкрэслівае, што запусціла такую тэхналогію першай у краіне і называе сябе «піянерам лічбавай трансфармацыі беларускага рытэйлу».

3 каментарыя

Сістэма ўкараняецца ў крамах «Еўраопт» і «Хіт!». Яна павінна зрабіць куплю тавараў з заканадаўчымі абмежаваннямі прасцей, зручней і хутчэй.

Пацверджанне дадзеных аб асобе і ўзросце карыстальніка выконваецца ў мабільнай праграме «Еплюс» праз міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі (МСІ) адзін раз, пасля гэтага не трэба будзе кожны раз паказваць пашпарт. Статус захоўваецца ў праграме, а пры разліку за падкантрольны тавар дастаткова паказаць QR-код.

Праверка паўналецця праходзіць практычна імгненна. Калі верыфікацыя ў праграме не пройдзена, узрост пацвярджаецца як звычайна супрацоўнікам зоны кас самаабслугоўвання.

Хацелі як лепш: у беларускіх крамах амаль удвая выраслі чэргі з-за QR-кодаў
Па тэме
Хацелі як лепш: у беларускіх крамах амаль удвая выраслі чэргі з-за QR-кодаў
У Гродна з даўжнікамі за камуналку пачалі разбірацца з дапамогай QR-кодаў
Па тэме
У Гродна з даўжнікамі за камуналку пачалі разбірацца з дапамогай QR-кодаў
У Мінску з’явіўся першы супермаркет без цэннікаў. Да яго адразу ж узніклі прэтэнзіі
Па тэме
У Мінску з’явіўся першы супермаркет без цэннікаў. Да яго адразу ж узніклі прэтэнзіі

Читать на dev.by