У Беларусі падоўжылі ільготы на электракары

На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка падпісаў змены ва ўказ «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў», паводле якіх ільготы на набыццё электрамабіляў захоўваюцца яшчэ на тры гады. Пра гэта паведамляе прэс-служба палітыка.

Пакінуць каментарый

Ільготы па ПДВ і інвестыцыйнаму вылічэнню пры набыцці электрамабіляў будуць дзейнічаць да 31 снежня 2028 года. На гібрыдныя аўто ільгота не распаўсюджваецца.

Таксама сталі бестэрміновымі прэферэнцыі для ўстаноўкі і абслугоўвання зарадных станцый і пашыраны круг аператараў гэтай інфраструктуры. Акрамя «Белнафты» будаваць і абслугоўваць павольныя зарадныя станцыі магутнасцю да 44 кВт зможа «Белтэлекам». А яшчэ забудоўшчыкам далі права перадаваць зарадныя станцыі і аб’екты электрасетак дзяржаўным аператарам для эксплуатацыі на бязвыплатнай аснове.

Таксама ўказ адмяняе права на бясплатную паркоўку для ўладальнікаў электракараў.

КДК выявіў, што бюджэтныя грошы ішлі не ў распрацоўку беларускага электракара, а ў кішэню топ-менеджарам праекта
Па тэме
КДК выявіў, што бюджэтныя грошы ішлі не ў распрацоўку беларускага электракара, а ў кішэню топ-менеджарам праекта
У Беларусі актыўна расце колькасць электрамабіляў на дарогах
Па тэме
У Беларусі актыўна расце колькасць электрамабіляў на дарогах

Читать на dev.by