У Беларусі распрацавалі ШІ-гласарый
У Беларусі створаны слоўнік тэрмінаў са сферы штучнага інтэлекту. Пра гэта агенцтву БелТА паведаміў гендырэктар Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Круглікаў.
Гласарый уключае каля 180 тэрмінаў. Спецыялісты інстытута рыхтавалі яго разам з прадстаўнікамі каля 20 міністэрстваў і ведамстваў. Гласарый павінны абмяркоўваць сёння на пасяджэнні рабочай групы па распрацоўцы нацыянальнага заканадаўства ў сферы ШІ.
«Каб пачынаць распрацоўваць заканадаўства, неабходна дамовіцца аб паняццях. Гэта вельмі важна. Любы праект патрабуе дакладнага, рэальнага паняційнага апарату, калі ўсе аднолькава разумеюць, што неабходна зрабіць», — патлумачыў мэтазгоднасць гласарыя Круглікаў. Ён дадаў, што па даручэнні НАН распрацоўваецца канцэпцыя развіцця ШІ.
Спецыялісты інстытута разглядалі і аналізавалі досвед розных краін. «У нас ёсць свае нацыянальныя інтарэсы, якія неабходна захоўваць. А таксама цікавы досвед Расійскай Федэрацыі, Кітая», — сказаў Круглікаў.
Читать на dev.by