У Беларусі распрацавалі «разумны» ліфт з доступам праз праграму
Кампанія «Магілёўліфтмаш» распрацавала «разумны ліфт», паведамілі ў Мінпраме. Ліфт сам адчыняе дзверы і спыняецца на патрэбным паверсе.
«Разумны» ліфт падтрымлівае ўнікальную тэхналогію бесключавога доступу па BLE ў фармаце «свабодныя рукі». Ім можна кіраваць з дапамогай мабільнага тэлефона. Для гэтага неабходна спампаваць на смартфон праграму. Праз Bluetooth сістэма «бачыць» патэнцыйнага пасажыра і накіроўвае сігнал выкліку.
Карыстальніку не трэба націскаць на кнопку, каб увайсці ў ліфт. Сістэма сама ідэнтыфікуе пасажыра пры набліжэнні і адчыніць дзверы. Затым даставіць на паверх, паказаны карыстальнікам у праграме.
Читать на dev.by