Пяцігодка якасці: у Беларусі распрацуюць ШІ-стандарты

У Беларусі распрацуюць стандарты ў галіне ШІ. Пра гэта журналістам БелТА паведаміла старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова падчас канферэнцыі «Якасць-2025».

Пакінуць каментарый

Па яе словах, у прыярытэце ў ведамства «апераджальная стандартызацыя», якая закладвае асноўныя патрабаванні, па якіх далей развіваюцца галіны.

«Сёння, у век інавацый, як ніколі патрэбны новыя патрабаванні, якія мы і закладваем у апераджальныя стандарты. Гэта пытанні штучнага інтэлекту, безбар’ернага асяроддзя, лічбавая трансфармацыя, у тым ліку інавацыйнае развіццё аграпрамысловага комплексу, прамысловасці», — сказала Маргунова. І дадала, што ўсё гэта трэба стандартызаваць, каб «галіны гарманічна развіваліся і прадукцыя ішла без бар’ераў на знешнія рынкі».

Таму ў Мінсувязі фарміруецца нацыянальны тэхнічны камітэт, які будзе займацца лічбавізацыяй і ШІ. Плануецца распрацаваць каля 8 стандартаў з «тэрмінамі і азначэннямі для таго, каб дакладна разумець, з чым і як мы працуем, якім чынам ШІ можа нам дапамагчы ў далейшым развіцці», патлумачыла старшыня Дзяржстандарта.

Яна таксама адзначыла, што тэхнічнае рэгуляванне, пытанні стандартызацыі і акрэдытацыі павінны развівацца ў адной плоскасці з іншымі краінамі — тымі, з якімі Беларусь уваходзіць у аб’яднанні кшталту Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС і СНД.

Пакуль у Беларусі збіраюцца распрацоўваць стандарты, Міністэрства ШІ Казахстана запартнёрылася з OpenAI, каб разам укараняць ШІ-рашэнні ў сістэму адукацыі і развіваць лічбавыя навыкі ў мясцовых жыхароў. У рамках угоды педагогі Казахстана атрымаюць доступ да ChatGPT Edu — спецыяльнай версіі ChatGPT для адукацыйных устаноў.

Кіраўніцтва ПВТ ездзіла вучыцца штучнаму інтэлекту ў Казахстан
Па тэме
Кіраўніцтва ПВТ ездзіла вучыцца штучнаму інтэлекту ў Казахстан
Лічбавізацыя — усё? Лукашэнка заклікаў выкарыстоўваць папяровыя носьбіты і правадныя тэлефоны
Па тэме
Лічбавізацыя — усё? Лукашэнка заклікаў выкарыстоўваць папяровыя носьбіты і правадныя тэлефоны
У Беларусі распрацавалі ШІ-гласарый
Па тэме
У Беларусі распрацавалі ШІ-гласарый

Читать на dev.by