У Беларусі будуць блакаваць дамены, якія могуць пагражаць «нацыянальным інтарэсам»
Гэта прапісана ў загадзе Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Лукашэнку. Дакумент быў апублікаваны на pravo.by.
Як адзначаецца ў дакуменце, «пры выяўленні даменнага імя, здольнага нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, адміністратар нацыянальнай даменнай зоны мае права прыняць рашэнне пра ануляванне запісу аб яго рэгістрацыі».
Даменнае імя, запіс пра рэгістрацыю якога ануляваны, будзе ўнесенае ў спецыяльны пералік.
Читать на dev.by