У Беларусі змянілі ўмовы выплаты падатку на звышпрыбыткі
У Беларусі для фізічных асоб павялічылі суму гадавога даходу, пры перавышэнні якой уводзіцца павышаны падатак. Гэта прадугледжана законапраектам аб унясенні змяненняў у Падатковы кодэкс.
Падатак на звышпрыбыткі быў уведзены ад гэтага года і закрануў фізічных асоб, чый сукупны даход за каляндарны год перавышае 200 тысяч рублёў. Яны павінны плаціць падаходны падатак у 25% з сумы перавышэння замест цяперашніх 13%.
Гаворка пра даходы ад дывідэндаў, па працоўных дамовах, а таксама па грамадзянска-прававых дамовах, «прадметам якіх з’яўляецца выкананне работ, аказанне паслуг і стварэнне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці».
У адпаведнасці са зменамі, ад 2025 года сукупны даход, на які распаўсюджваецца павышаны падатак, вырасце да 220 тысяч рублёў. Атрымліваецца, што падатак на звышпрыбыткі давядзецца плаціць тым, хто штомесяц атрымлівае ў сярэднім 18 333 рублі.
Нагадаем, што падатак на звышпрыбытак не распаўсюджваецца на супрацоўнікаў кампаній-рэзідэнтаў ПВТ.
Читать на dev.by