У Беларусі ў 2 разы вырасла колькасць кібератак пад выглядам дзіцячага кантэнту
За 4 месяцы 2025 года колькасць спроб заражэння прылад прыватных карыстальнікаў шкоднасным ПЗ, замаскаваным пад усталёўшчыкі гульняў і мультфільмаў, вырасла ўдвая ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Такія падлікі прыводзяць у «Лабараторыі Касперскага».
Зламыснікі выкарыстоўваюць вядомыя дзіцячыя брэнды, такія як LEGO, Disney, Toca Boca, «Шчанячы патруль» і «Свінка Пэпа».
«Найчасцей зламыснікі распаўсюджваюць зыгрузчыкі пад выглядам легітымных файлаў — напрыклад, гульняў, чытаў да іх або відэа. Гэта праграмы, якія могуць выкарыстоўвацца для ўтойлівай дастаўкі іншых, патэнцыйна небяспечных аплікацый. Імі могуць быць траянскія праграмы, здольныя выкрадаць канфідэнцыйныя даныя, сачыць за актыўнасцю карыстальніка або адкрываць дыстанцыйны доступ да яго прылады», — папярэджваюць эксперты.
Таксама даследчыкі выявілі мноства махлярскіх і фішынгавых сайтаў, якія імітуюць дызайн і брэндынг «сямейных» брэндаў. Напрыклад, адна з такіх старонак імітавала афіцыйны сайт Tokyo Disney Resort. Пасля ўводу асабістых і плацежных даных нібыта можна было набыць квіткі ў парк забаў. Аднак даныя траплялі ў рукі зламыснікаў, а квіткоў ахвяра не атрымлівала.
Яшчэ адна скам-схема эксплуатавала папулярнасць ютубера MrBeast, вядомага раздачай дарагіх прызоў: гаджэтаў, грошай і нават дамоў. Зламыснікі стваралі фішынгавыя старонкі з абяцаннямі бясплатных падарункаў ад MrBeast, у тым ліку сертыфікатаў для Roblox, Xbox і PlayStation.
Читать на dev.by