У Беларусі заблакавалі Pornhub. Ёсць здагадка чаму

Так супала, што МУС таго ж дня справаздачылася пра «ліквідацыю парнастудыі» ў Мінску.

13 каментарыяў

У Беларусі заблакаваны сайт з інтымным кантэнтам Pornhub. Тое, што рэсурс не адкрываецца ў розных правайдараў (Белтэлекам, byfly, А1, МТС, Космас-ТБ), пацвердзілі чытачы dev.by. У аднаго карыстальніка Белтэлекама, што праўда, праз некаторы час сайт адкрыўся.

Паводле інфармацыі нашай крыніцы, 20 чэрвеня аператары сувязі атрымалі распараджэнне ад РУП па наглядзе за электрасувяззю «БелДІЭ» на блакаванне — на падставе рашэння Мінінфарма ад 16.06.2023.

Раніцай гэтага ж дня МУС справаздачылася пра «ліквідацыю парнастудыі» ў Меінску. 36-гадовы мянчук нібыта здымаў у кватэры «інтымныя матэрыялы са сваім удзелам, якія за грошы трансляваў праз уласны канал на адным з тэматычных сайтаў». За год ён зарабіў на гэтым 50 долараў.

Не выключана, што трансляцыя вялася якраз праз Pornhub. Нашая крыніца мяркуе, што разлічваць на хуткае разблакаванне не варта.

— Мала хто з абанентаў прызнаецца, што ў яго не працуе парнуха. Значыць, мноства аператараў атрымаюць заяўкі на дрэнную працу інтэрнэту, і толькі калі прыйдуць да абанента, ім шэптам скажуць, што не працуе парнахаб. Адсюль высновы: пакуль заблакаваны рэсурс сам не запатрабуе адказу ад Мінінфарма, руху не будзе. Хіба што толькі пад ціскам правайдара-манапаліста (барацьба за кліента). Але ці паварушыцца ён, залежыць ад колькасці зваротаў абанентаў з гэтай нагоды.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

«Чаще встречала подчиняющихся айтишников». Разработчица — о технологиях и фреймворках в БДСМ
По теме
«Чаще встречала подчиняющихся айтишников». Разработчица — о технологиях и фреймворках в БДСМ
500+ айтишников рассказали про секс на рабочем месте
По теме
500+ айтишников рассказали про секс на рабочем месте

Читать на dev.by