У Беларусі заблакавалі сайты Activision-Blizzard і Airbnb. Усё праз нявыплату падаткаў

5 жніўня Міністэрства падаткаў і збораў абмежавала доступ да чатырох замежных пляцовак: Airbnb (уключаючы міжнародную і расійскамоўную версіі сайта), сайтаў гульнявой карпарацыі Activision-Blizzard (уключаючы гульнявую платформу Battle.net), украінскага анлайн-кінатэатра Megogo і нямецкага воблачнага правайдара Hetzner.  

9 каментарыяў
Скрыншот: сайт МПЗ

На сайце МПЗ прыведзенае тлумачэнне блакавання: замежныя арганізацыі мелі запазычанасць па падатках. 

«Ад 2024 года Міністэрству падаткаў і збораў нададзеныя паўнамоцтвы на прыняцце пастановы пра абмежаванне доступу да электроннай гандлёвай пляцоўкі замежнай арганізацыі (замежнага індывідуальнага прадпрымальніка), праз якую на адрас пакупнікоў Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца аказанне паслуг у электроннай форме і (або) электронны дыстанцыйны продаж тавараў з парушэннем падатковага заканадаўства Рэспублікі Беларусь». 

Якія сумы запазычанасці могуць стаць падставай для блакавання? 

Для замежных арганізацый, замежных індывідуальных прадпрымальнікаў, якія стаяць на ўліку ў падатковым органе Рэспублікі Беларусь у сувязі з аказаннем паслуг у электроннай форме і (або) ажыццяўленнем электроннага дыстанцыйнага продажу тавараў беларускім пакупнікам, парушэннем падатковага заканадаўства, якое цягне абмежаванне доступу да выкарыстоўванай імі для такой дзейнасці электроннай гандлёвай пляцоўкі, з’яўляецца стварэнне перад бюджэтам Рэспублікі Беларусь запазычанасці па падатках (зборах), пошлінах, пенях у суме, якая перавышае 3000 базавых велічынь (120 000 беларускіх рублёў, г. зн. каля 37 300 долараў ЗША) на дату яе выяўлення.

Для замежных арганізацый, замежных індывідуальных прадпрымальнікаў, якія не стаяць на ўліку ў падатковым органе Рэспублікі Беларусь, парушэннем падатковага заканадаўства, што цягне абмежаванне доступу да электроннай гандлёвай пляцоўкі, якая выкарыстоўваецца імі для аказання паслуг у электроннай форме і (або) электроннай дыстанцыйнай продажы тавараў беларускім пакупнікам, з’яўляецца ажыццяўленне такой дзейнасці без пастаноўкі на падатковы ўлік у Рэспубліцы Беларусь і стварэнне перад бюджэтам Рэспублікі Беларусь запазычанасці па падатках (зборах), пошлінах, пенях у суме, якая перавышае 3000 базавых велічынь (120 000 беларускіх рублёў, , то-бок каля 37 300 долараў ЗША) на дату яе выяўлення.

Адзначаецца, што доступ да сайтаў можа быць адноўлены, калі арганізацыі: 

  • пагасяць падатковую запазычанасць (калі яны стаяць на ўліку ў падатковым органе Рэспубліцы Беларусь);
  • або ўстануць на ўлік у падатковым органе Рэспублікі Беларусь і пагасяць падатковую запазычанасць (калі яны не стаяць на ўліку ў падатковым органе Рэспубліцы Беларусь). 

Нагадаем, што Activision-Blizzard і Airbnb абмежавалі працу ў Беларусі пасля пачатку вайны ва Украіне.  Blizzard спыніла продажы гульняў, а Airbnb спыніла ўсе аперацыі ў Беларусі і Расіі.

Брытанскі рэгулятар ухваліў зліццё Microsoft і Activision Blizzard. Еўракамісія не супраць
Па тэме
Брытанскі рэгулятар ухваліў зліццё Microsoft і Activision Blizzard. Еўракамісія не супраць
Глава Activision Blizzard покинет студию спустя 32 года работы. Microsoft занята перестановками
По теме
Глава Activision Blizzard покинет студию спустя 32 года работы. Microsoft занята перестановками

Читать на dev.by