У Беларусі запусцяць платформу з кантэнтам самых папулярных анлайн-кінатэатраў

«Белтэлекам» працуе над фірмовай платформай, якая аб’яднае кантэнт самых папулярных анлайн-кінатэатраў. Пра гэта піша sb.by са слоў гендырэктара кампаніі Аляксея Івашкіна. Яе запусцяць ужо праз тыдзень.

Пакінуць каментарый

Паводле Івашкіна, у кампаніі прагназуюць значны штогадовы рост папулярнасці анлайн-кінатэатраў, і да 2030 года больш за трэць абанентаў будуць карыстацца такімі сэрвісамі. Таму «Белтэлекам» з 2020 года актыўна развівае супрацоўніцтва з імі.

«Праект, над якім працуем з мінулага года, — гэта ўласная платформа, якая аб’яднае кантэнт самых папулярных анлайн-кінатэатраў. У нас ужо ёсць уласны брэнд — „Ого! Кіно“. Праект стартуе напярэдадні нашага юбілею — 1 ліпеня», — распавёў топ-менеджар.

Запуск пройдзе ў некалькі этапаў. Спачатку будзе даступна падлучэнне на тэлевізары з Android TV. Далей будуць падлучаны тэлевізары асноўных брэндаў, а на трэцім этапе — мабільныя прылады.

Таксама аператар афіцыйна заявіў аб рэбрэндынгу. Новы лагатып складаецца з двух элементаў: знака і назвы брэнда. Знак лагатыпа ўяўляе сабой стылізаваную спіраль ДНК у спалучэнні з працэсам пастаяннага развіцця. Паводле кампаніі, ён адлюстроўвае сувязь паміж пакаленнямі, развіццё і індывідуальнасць. «А слоган „Твой аператар, твае магчымасці“ пацвярджае, што мы становімся бліжэй да кожнага кліента і адкрываем новыя гарызонты магчымасцяў, заснаваныя на інавацыях і перадавых тэхналогіях», — адзначыў «Белтэлекам».

«Белтэлекам» плануе запусціць мабільную сувязь у 2026
Па тэме
«Белтэлекам» плануе запусціць мабільную сувязь у 2026
«Белтэлекам» купіць сродкі сачэння за сайтамі за $1,1 млн?
Па тэме
«Белтэлекам» купіць сродкі сачэння за сайтамі за $1,1 млн?

Читать на dev.by