У «Беллегпраме» кажуць, што кампаніі ўжо прадаюць рэчы з ШІ і актыўна ўкараняюць робатаў
Прадпрыемствы «Беллегпрама» ўжо выкарыстоўваюць ШІ, напрыклад для дызайну. «Ёсць канкрэтныя прыклады і прадукцыя ў продажы — аплікацыі і малюнкі на трыкатажных вырабах «Світанка», дызайн у абутку прадпрыемства «Белвест», — расказала журналістам БелТА начальнік кіравання гандлю і маркетынгу канцэрна Вольга Грабеня.

Яна падкрэсліла, што дызайнеры і тэхнолагі наўрад ці застануцца без працы, бо ШІ трэба кантраляваць. Па яе словах, чалавек заўсёды будзе стаяць над тэхналогіяй, таму што «менавіта спажывец лепш разумее, што яму патрэбна» (прывітанне, Джобс).
«Вывучаючы досвед і тэндэнцыі, вытворца будзе працаваць у садружнасці са штучным інтэлектам — для стварэння якаснай, запатрабаванай прамысловай прадукцыі», — упэўнена Грабеня. Яна дадала, што прадукцыя, зробленая з выкарыстаннем ШІ, ужо прадаецца ў фірменнай сетцы канцэрна.
Таксама начальнік кіравання кажа, што прадпрыемствы «Беллегпрама» ўкараняюць у вытворчасць робатаў, і ў найбліжэйшыя пяць гадоў іх выкарыстанне плануецца пашырыць.
«Робаты ўжо ўжываюцца, напрыклад, на Аршанскім ільнокамбінаце, на Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб’яднанні. Гэта пакуль самыя простыя аперацыі, напрыклад, выкананне строчак, што дазваляе аператыўна выконваць тую ці іншую аперацыю і павысіць аб’ём прадукцыі, што выпускаецца», — сказала Грабеня. Адзначаецца, што якасць таксама выйграе, таму што ўсё аўтаматызавана і дазваляе кантраляваць працэс.
Рабатызацыя ўкараняецца на швейных, тэкстыльных, абутковых і гарбарных прадпрыемствах. На швейных прадпрыемствах выкарыстоўваюцца рабатызаваныя швейныя машыны, аўтаматызавана мацаванне гузікаў і засцежак, ужываецца камп’ютарнае мадэляванне і раскрой.
У тэкстылі рабатызацыя, напрыклад упакоўкі і палетызацыі гатовых вырабаў, запланавана на 2027–2035 гады. Гаворка пра Аршанскі ільнокамбінат, Баранавіцкае баваўнянае аб’яднанне, Рэчыцкі тэкстыль.
Таксама рабатызацыя прымяняецца ў дэфектоўцы тканін і іншай прадукцыі з дапамогай машыннага зроку на «Камволе», «Маготэксе», Аршанскім ільнокамбінаце. «Калі раней выяўленне дэфектаў на тканіне праводзілася ўручную, то зараз гэты працэс праходзіць з дапамогай робатаў. Таксама рабатызацыя праводзіцца па сартаванню па колеру, памеры, тыпу тканіны, упакоўцы гатовых вырабаў», — сказала Грабеня.
Гродзенскае прадпрыемства «Конте Спа» ужо ўпакоўвае частку прадукцыі з дапамогай робатаў. Яны таксама перамяшчаюць рулоны гатовай прадукцыі пры вытворчасці і на складах. Аўтаматызуецца абрэзка, апрацоўка краёў, фармоўка кардоннай упакоўкі і іншыя аперацыі, якія пакуль выконваюцца ў ручным рэжыме. Грабеня адзначыла, што з часам іх будзе ўсё больш.
Meta прымушае супрацоўнікаў выкарыстоўваць ШІ. Вось якія планкі
Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот
Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале
Обсуждение
Комментируйте без ограничений
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Яна Пильник
Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
16 марта 2026, 16:28
0
Роботизация это конечно хорошо, но "создание качественной, востребованной промышленной продукции" - это не нейросетевые "аппликации и рисунки" и тем более не "формовка картонной упаковки", а модные модели, высокое качество и низкая цена.