У БДУ будуць вучыць па новай ІТ-спецыяльнасці. Яна ўключае АІ

Ад 2025/2026 навучальнага года факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ будзе набіраць абітурыентаў на новую ІТ-спецыяльнасць.

5 каментарыяў

Яна называецца «інтэлектуальная электроніка», паведамляе прэс-служба БДУ. Паводле слоў рэктара Андрэя Караля, спецыяльнасць «засяроджвае ў сабе самыя апошнія дасягненні праграмаваных электронных сістэм, заснаваных у тым ліку на тэхналогіях штучнага інтэлекту».

Навучальны план уключае дысцыпліны па:

— метадах машыннага навучання,

— лічбавых вымяральных сістэмах,

— асновах асобных раздзелаў матэматыкі і фізікі (радыёэлектроніка, механіка, оптыка і тэрмадынаміка і інш),

— мовах праграмавання,

— інтэлектуальным аналізе даных,

— камп’ютарным зроку,

— асновах кібербяспекі і інш.

Навучанне — чатыры гады, выпускнікам прысвояць кваліфікацыю «Радыёфізік. Інжынер-праграміст».

Набор абяцаюць на бюджэтную і платную формы навучання. Магчыма, будзе і мэтавы набор з асобным унутраным іспытам.


Читать на dev.by