У Бразіліі прынялі закон, які за некалькі секунд напісаў ChatGPT
У кастрычніку гарадская рада бразільскага Порту-Алегры аднагалосна прыняла закон аб лічыльніках расходу вады. Толькі на мінулым тыдні, праз шэсць дзён пасля набыцця ім моцы 23 лістапада, сябра рады Раміра Расарыя расказаў, што дакумент быў цалкам напісаны чат-ботам OpenAI.

Паводле словах Расарыя, для гэтага ChatGPT спатрэбілася ўсяго 15 секунд часу і тэкставы запыт з 250 знакаў. У скураных заканадаўцаў на гэтую працу сыходзіць шмат, шмат дзён «мазгавога штурму». Чат-боту было сказана згенераваць законапраект, які б забараняў камунальнаму ўпраўленню водазабеспячэння і каналізацыі спаганяць плату з домаўладальнікаў за пераўсталёўку лічыльніка ў выпадку крадзяжу.
Расарыя кажа, што быў «уражаны» адказам ChatGPT: бот выдаў два інавацыйныя рашэнні праблемы, якая мучыла мясцовых жыхароў доўгія месяцы. Напрыклад, бот прапанаваў увесці 30-дзённы дэдлайн для ўладаў на замену скрадзеных лічыльнікаў і спісанне рахункаў за ваду, калі тэрмін не быў выкананы.
Сябры рады не ведалі, што за дакументам стаіць АІ, але ўсе 36 прагаласавалі «за». Акрамя таго, законапраект напярэдадні ўхваліла некалькі камісій пры радзе, унёсшы толькі лёгкія штрыхі ў фармулёўкі. Расарыя дадаў, што яго эксперымент мае стаць штуршком да «абмеркавання пачатку вялікай тэхналагічнай рэвалюцыі». А датычнасць ChatGPT ён трымаў у таямніцы таму, што баяўся перадузятасці калег. Чыноўнік перакананы, што АІ можа дапамагчы аптымізаваць рэсурсы і час палітыкаў і дзяржслужачых, а таксама дазволіць ім засяродзіцца на важнейшых задачах.
Зрэшты, старшыня рады Гамільтан Сосмаер сустрэў навіну скептычна, адзначыўшы, што гэта стварае «небяспечны прэцэдэнт», і раскрытыкаваў Расарыя за ўтойванне аўтарства дакумента. Хоць пазней прызнаў, што, на жаль ці на шчасце, гэтага трэнду будзе не спыніць.
уверен, их таких 90%. Основная часть больна жаждой власти и денег, для некоторых наоборот. Если с появлением парового двигателя его хотели сломать рабочие, т.к. боялись потерять работу, то теперь, чат GPT захотят сломать такого рода деятели.
Власть - это не про дорые и честные законы. Власть рано или поздно скатывается в узаконенный грабёж населения для блага себя и прикорытных структур. Вот они и нервничают.
Anonymous
Software Engineer в Brightdata
5 снежня 2023, 19:57
0
Зато ЧатуГПТ резиденции не нужны. Даешь власть авторитарному ИИ!
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
показывая что все эти законотворцы - бесталанные дармоеды