У Бразіліі ўзляцеў попыт на VPN пасля блакавання Х — нягледзячы на штраф $9K на дзень
Жыхары Бразіліі настолькі любяць Х, што не баяцца вялізнага штрафу за яго выкарыстанне.
Мінулага тыдня мясцовы суд заблакаваў сацсетку ў краіне за невыкананне сваіх патрабаванняў. А юзерам за яе выкарыстанне праз VPN-сэрвісы пагражае штраф памерам у $9 тысяч на дзень — гэта больш, чым сярэднестатыстычны бразілец зарабляе за год.
Прэтэнзіі суда да Х звязаныя з мадэрацыяй кантэнту і свабодай слова: Ілан Маск адмовіўся выдаляць публікацыі апанентаў суддзі, назваўшы патрабаванне цэнзурай.
Нягледзячы на суровае патэнцыйнае пакаранне, папулярнасць VPN-сэрвісаў у краіне ўзляцела на 1600%. Таксама пашыраецца аўдыторыя альтэрнатыўных Х платформаў — Bluesky і Threads. Першая, напрыклад, за апошнія некалькі дзён дадала больш за 500 тысяч новых юзераў, а актыўнасць на платформе максімальная за ўвесь час. На выходных дзве замены Х займалі першае і другое месца ў спісе самых пампаваных праграм для iPhone у бразільскім сегменце App Store.
Читать на dev.by