У Брэсце будуць судзіць брата заснавальніка EPAM — СМІ
9 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Брэста пачнуць разглядаць крымінальную справу топ-менеджараў кампаніі ГКСБ.
Адным з фігурантаў з’яўляецца Сямён Добкін — брат заснавальніка EPAM Аркадзя Добкіна. Пра гэта паведамляе найстарэйшае ў Беларусі выданне.
Сямёну Добкіну і яго намесніку Юрыю Жулаеву выстаўленае абвінавачванне па артыкуле аб атрыманні хабару. Сутнасць абвінавачвання і абставіны справы невядомыя. Топ-менеджарам пагражае ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі са штрафам.
Сямён Добкін з’яўляецца кіраўніком цеплатэхнічнага прадпрыемства ГКСБ. Яно займаецца вытворчасцю воданагравальных і паравых катлоў, гарэлак, іншага інжынернага абсталявання для прадпрыемстваў ЖКГ і будаўнічых арганізацый. Пры канцы снежня 2023 медыя паведамлялі пра ператрусы на прадпрыемстве.
Читать на dev.by