У Брэсце на выезд сабралася больш за 100 аўтобусаў

Затое ў Каменным Логу ў чарзе нуль аўтобусаў.

34 каментарыяў

За 24 гадзіны колькасць аўтобусаў, якія чакаюць уезду ў Польшчу перад пунктам пропуску Тэрэспаль (Брэст), павялічылася з 65 да 108 адзінак, паведамляе ДПК РБ.

А вось як расла чарга ад поўначы 22 жніўня.

Паводле ацэнкі ДПК, такая сітуацыя склалася праз павольную працу памежнікаў.

«З прычыны ігнаравання польскім бокам нормаў пропуску тысячы турыстаў вымушаныя суткамі знаходзіцца ў аўтобусах у чаканні ўезду ў Польшчу. Так, за апошнія суткі кантрольныя службы Тэрэспаля (Брэст) аформілі ўсяго 62 аўтобусы са 170 належных, то-бок 36% ад нормы», — піша ГПК.

На ўезд у Літву аўтобусных чэргаў няма. Легкавых аўтамабіляў таксама няшмат, але гэта таму, што пасля 16 жніўня на беларускіх нумарах мала каго прапускаюць.


Читать на dev.by