Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Cisco другі раўнд звальненняў за год — закранула тысячы супрацоўнікаў

Cisco звольніла блізу 5600 чалавек — гэта прыкладна 7% штату тэхнагіганта, паведамляе TechCrunch.

1 каментарый
У Cisco другі раўнд звальненняў за год — закранула тысячы супрацоўнікаў

Cisco звольніла блізу 5600 чалавек — гэта прыкладна 7% штату тэхнагіганта, паведамляе TechCrunch.

Больш як ад 4000 супрацоўнікаў Cisco пазбавілася ў лютым. У жніўні кампанія абвясціла, што плануе правесці новыя скарачэнні.

Паводле слоў супрацоўнікаў, кампанія адмаўлялася казаць ім, каго гэта закране, аж да 16 верасня. Прычыны адтэрміноўкі яна таксама не тлумачыла. Адзін з супрацоўнікаў раней казаў выданню, што атмасфера ў кампаніі стала вельмі таксічнай.

Таксама TechCrunch высветліў, што скарачэнні закранулі Talos Security — падраздзяленне Cisco, якое займаецца даследаваннем пагроз інфармацыйнай бяспекі.

У жніўні Cisco адзначала, што новыя звальненні дазволяць ёй інвеставаць у найбольш перспектыўныя напрамкі росту і павысіць эфектыўнасць. У той жа дзень кампанія апублікавала справаздачу за фінансавы 2024 год, у якім назвала яго адным з самых паспяховых у сваёй гісторыі — яе гадавы даход склаў каля $54 млрд. Згодна з дакументам, CEO Cisco Чак Робінс за 2023 год агулам зарабіў $32 млн.

Cisco скарачае 4+ тысячы супрацоўнікаў
Cisco скарачае 4+ тысячы супрацоўнікаў
Па тэме
Cisco скарачае 4+ тысячы супрацоўнікаў
Amazon будет сокращать менеджеров
Amazon будет сокращать менеджеров
По теме
Amazon будет сокращать менеджеров
Samsung правядзе скарачэнні ў замежных аддзелах у некаторых звольняць да 30%
Samsung правядзе скарачэнні ў замежных аддзелах, у некаторых звольняць да 30%
Па тэме
Samsung правядзе скарачэнні ў замежных аддзелах, у некаторых звольняць да 30%

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Энди забирай себе людей в богатейшую компанию мира. Будете вместе пирсы строить и на катерах гонять.

В качестве пакета включи бесплатные вкусные сырки и низкую комуналку.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 17 верасня 2024, 20:06