У дзень інаўгурацыі Лукашэнкі многія беларускія сайты і сэрвісы будуць недаступныя з-за мяжы

З вечара 24 сакавіка да канца 25 сакавіка карыстальнікі за мяжой не змогуць атрымаць доступ да многіх беларускіх сайтаў і сэрвісаў. Пра гэта паведаміў дырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў.

8 каментарыяў

«Паводле распараджэння рэгулятара, доступ да віртуальнага хостынгу беларускіх хостынг-правайдараў з-за межаў Беларусі будзе абмежаваны з 19:00 24 сакавіка 2025 года да 23:59 25 сакавіка. Прашу ўлічваць гэты факт у сваёй працы», — напісаў Палівашаў на сваёй старонцы ў Facebook.

Нагадаем, што на 25 сакавіка прызначаная інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі.

Апошні раз праблемы з доступам да сеткі ў Беларусі назіраліся ў канцы студзеня гэтага года.

«Вельмі замінае вольнаму часу і працы». Скаргі на праблемы з інтэрнэтам у Беларусі працягваюцца
Па тэме
«Вельмі замінае вольнаму часу і працы». Скаргі на праблемы з інтэрнэтам у Беларусі працягваюцца

Читать на dev.by