У АРІП цяпер можна плаціць замежнымі картамі

Камісія — 5%.

6 каментарыяў

Paritetbank сумесна з правайдарам плацяжоў bePaid запусціў сэрвіс па аплаце ў АРІП з картак замежных банкаў — «АРІП без межаў».

Абслугоўваюцца карты плацежных сістэм VISA, Mastercard і «Мір». На старонцы сэрвісу трэба выбраць від плацяжу, запоўніць інфармацыю і націснуць кнопку «Аплаціць». Сума выстаўляецца ў BYN і спісваецца па курсе банка-эмітэнта карткі. Камісія — 5% з кожнай аперацыі. Ліміт па плацяжах — 36 900 BYN на суткі.

Такім чынам, з замежных карт цяпер можна аплаціць у Беларусі камунальныя паслугі, сувязь, падаткі, дзяржпошліны, штрафы і г. д. Выключэнне — фінансавыя паслугі, паслугі анлайн-казіно і букмекерскіх кантор.


Читать на dev.by