У ЕС запусцілі выпрабавальныя цэнтры для распрацоўкі бяспечнага АІ

У Еўрапейскім саюзе з’явіліся цэнтры для правядзення выпрабаванняў над АІ-тэхналогіямі. Гэта дазволіць праверыць іх на бяспеку, перш ніж яны трапяць на рынак, піша Bloomberg.

Пакінуць каментарый

Пакуль такіх эксперыментальных цэнтраў чатыры. У праект укладзена €220 млн ($240 млн). Цэнтры будуць функцыянаваць у фізічным і віртуальным фарматах.

Кожны цэнтр засяроджаны на адным з чатырох напрамкаў: вытворчасць, ахова здароўя, сельская гаспадарка і прадукты харчавання, а таксама гарады і супольнасці. Яны арыентаваныя на распрацоўшчыкаў АІ і робататэхнікі. Тэсціраваць тут свае тэхналогіі ў набліжаных да рэальных умовах яны змогуць ад студзеня 2024 года, а першыя паслугі цэнтры пачнуць аказваць ужо ў гэтым ліпені.

Ініцыятыва закліканая забяспечыць адказны падыход да распрацоўкі АІ і стане дадаткам да закона пра штучны інтэлект, які рыхтуецца ў ЕС (AI Act). Мерапрыемства з нагоды запуску цэнтраў адбылося ўчора ў дацкім Капенгагене.

Google забаранілі запускаць чатбота Bard у ЕС 
Па тэме
Google забаранілі запускаць чатбота Bard у ЕС

Читать на dev.by