У Еўропе запрацавала першая чужая крама iOS-праграм
Выйшла з бэты AltStore PAL — першая ў ЕС крама iOS-праграм, якая належыць не Apple, піша The Verge. Раней кампанія падпарадкавалася патрабаванням мясцовага закона «Аб лічбавых рынках» і дапусціла з’яўленне альтэрнатыўных App Store платформаў у рэгіёне.
Выйшла з бэты AltStore PAL — першая ў ЕС крама iOS-праграм, якая належыць не Apple, піша The Verge. Раней кампанія падпарадкавалася патрабаванням мясцовага закона «Аб лічбавых рынках» і дапусціла з’яўленне альтэрнатыўных App Store платформаў у рэгіёне.
Каб карыстацца крамай, трэба будзе купіць гадавую падпіску за €1,5 (плюс падатак). Гэтыя грошы будуць пакрываць збор Apple за асноўную тэхналогію.
На этапе ўсталёўкі юзеру AltStore PAL прыйдзецца прайсці некалькі экранаў з апавяшчэннямі аб тым, што абнаўленнямі і пакупкамі ў праграме будзе кіраваць распрацоўшчык, і мноства разоў пацвердзіць, што ён згодны на загрузку праграм па-за App Store. Кампанія кажа, што так клапоціцца пра бяспеку, хоць крытыкі лічаць, што яна толькі імкнецца зрабіць працэс максімальна грувасткім і нязручным.
AltStore PAL інтэграваны з Patreon, каб распрацоўшчыкі маглі манетызаваць свае праграмы. Таксама стор будзе падтрымліваць распрацоўшчыкаў, якія хочуць даваць доступ да бэта-версій праграм у якасці ўзнагароджання за краўдфандынгавыя ахвяраванні.
Крама праграм, якія не пусцілі ў афіцыйны App Store, пад назвай AltStore з’явілася на iOS яшчэ ў 2019 годзе, але ўсталёўваць яе даводзілася абыходнымі шляхамі з дапамогай спецыяльнага софту. Для ЕС аўтары прапанавалі асобную версію AltStore PAL.
На старце ў сторы толькі дзве праграмы. Іншыя распрацоўшчыкі таксама змогуць падаваць свае прадукты для распаўсюджвання па-за App Store. У адрозненне ад крамы Apple, AltStore PAL будзе дэцэнтралізаванай і без каталога, таму распрацоўшчыкам трэба будзе самім прасоўваць свае праграмы і адпраўляць карыстальнікаў на свае сайты для ўсталёўкі праграм. Хосціць іх распрацоўшчыкі будуць самі на сваіх серверах.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.